Вы тут

МАРГ канстатуе адсутнасць праблем з насычэннем унутранага рынку таварамі


Праблем з насычэннем унутранага рынку таварамі няма, сітуацыя стабільная, заявіў БелТА міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.


«У цэлым сітуацыя на спажывецкім рынку краіны стабільная, кантралюемая і кіраваная. У Беларусі вырабляецца вялікая колькасць тавараў спажывецкага попыту, асабліва прадуктаў харчавання. Не сакрэт, што наша краіна з’яўляецца буйным экспарцёрам харчовай прадукцыі, таму запасы вельмі вялікія. Вядома, бывае спантанны павышаны попыт на некаторыя віды тавараў на харчовым рынку, але, калі іх раскупляюць, яны зноў з’яўляюцца на паліцах літаральна на наступную раніцу. Гэта больш звязана з лагістыкай: тавары трэба давезці са складоў. Рэшткі прадукцыі ў стабілізацыйных фондах адпавядаюць планавым паказчыках. Так што ў цэлым праблем з насычэннем унутранага рынку мы не бачым», — сказаў Аляксей Багданаў.

Ён падкрэсліў, што гандлёвыя арганізацыі, аблвыканкамы, зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы штодня абменьваюцца інфармацыяй. «Мы ў рэжыме анлайн адсочваем сітуацыю, імгненна рэагуем. Вытворца, гандаль, лагісты ўзаемадзейнічаюць і забяспечваюць пастаўкі прадукцыі ў неабходных аб’ёмах», — адзначыў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.