Вы тут

У Пекіне адкрылася пятая сесія кансультацыйнага савета


Пятая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультацыйнага савета Кітая (УК НПКСК) 13-га склікання адкрылася сёння ў Доме народных сходаў у Пекіне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня КНР Сі Цзіньпін і іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі краіны. На пасяджэнні, якое адкрывае сесію, быў разгледжаны і прыняты парадак дня мерапрыемства.

Плануецца, што сесія завершыцца 11 сакавіка, на парадку дня будзе 10 пунктаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік сесіі Чжан Есуй. Плануецца разгледзець шэраг дакументаў, у тым ліку даклад аб рабоце ўрада і праект паправак да закона аб арганізацыі мясцовых сходаў народных прадстаўнікоў і мясцовых народных урадаў.

На пытанне аб тым, з’яўляецца краіна дэмакратычнай ці не, мае права адказваць толькі народ гэтай краіны, заявіў Чжан Есуй. У гэтым пытанні практыка мае абсалютна пераканаўчую сілу. Кітай у развіцці народнай дэмакратыі ва ўсім працэсе мае не толькі цэласныя істытуцыянальныя працэдуры, але і ўсеагульную ўцягнутасць і практыку, заявіў Чжан Есуй. Дэмакратыя — гэта не ўпрыгажэнне, яна прызначана для вырашэння праблем для народа, дадаў афіцыйны прадстаўнік сесіі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.