Вы тут

Пастаўленыя перад медыкамі задачы рэалізоўваюцца


Пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя прайшло ў БелМАПА. Удзел у мерапрыемстве ўзялі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і яго намеснікі, намеснікі старшынь абласных выканаўчых і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства аховы здароўя, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла, дэпутаты, начальнікі ўпраўленняў па ахове здароўя і камітэта па ахове здароўя сталіцы, галоўныя санітарныя ўрачы, галоўныя ўрачы, прадстаўнікі фармацэўтычнай галіны і кіраўнікі прадпрыемстваў Міністэрства аховы здароўя, запрошаныя прадстаўнікі іншых ведамстваў.


Як адзначыла Наталля Качанава, медыкі нацэлены на аказанне высокакваліфікаванай дапамогі.

— Задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам перад сістэмай аховы здароўя, рэалізоўваюцца. Але яны не могуць быць увасоблены за адзін год. Перш за ўсё тое, аб чым гаворыць кіраўнік дзяржавы, — гэта даступнасць сістэмы для грамадзян, атрыманне кваліфікаванай меддапамогі ва ўсіх рэгіёнах. Асноўная задача, якая стаіць перад галіной, — захаванне кожнага жыцця, — сказала яна.

Наталля Качанава падкрэсліла, што дзяржава робіць усё: набывае абсталяванне, адкрывае новыя ўстановы аховы здароўя, рыхтуе кваліфікаваныя кадры. А ва ўрача павінна быць чулае і добрае стаўленне да пацыентаў. Дарэчы, летась уведзена ў эксплуатацыю 27 аб'ектаў аховы здароўя, сярод іх рэканструявана аддзяленне рэанімацыі і анестэзіялогіі для нованароджаных у РНПЦ «Маці і дзіця», пабудаваны корпус хірургіі і транспланталогіі па вуліцы Сямашкі ў Мінску, лячэбны корпус Брэсцкая дзіцячай абласной бальніцы і іншыя.

Наталля Качанава акрэсліла асноўныя задачы на 2022 год: работа над універсітэцкімі клінікамі, акрэдытацыя медустаноў, укараненне новых тэхналогій і стварэнне сваіх лекаў.

— Імпартазамяшчэнне выходзіць на першы план, мы павінны распрацоўваць і ўкараняць новыя тэхналогіі і лекі, — сказала яна.

Ігар Петрышэнка распавёў пра эпідсітуацыю ў краіне. Паводле яго слоў, яна стабілізуецца ва ўсіх рэгіёнах.

— Назіраецца ўстойлівая карціна па зніжэнні захваральнасці. Адпаведна, мы вяртаем перапрафіляваны ложкавы фонд у планавы рэжым работы.

Закрануў намеснік прэм'ер-міністра і тэму санкцый.

— Адпаведныя меры мы прымаем, ёсць неабходныя інструменты, якія працуюць у рамках Міністэрства аховы здароўя і іншых структур. Мы аператыўна знаходзім замену тым ці іншым пастаўшчыкам, каб перабояў з пастаўкамі неабходных лекаў і медвырабаў у нас не было, але неабходныя запасы створаны, — сказаў ён.

Аб галоўных мэтах, якія стаялі перад сістэмай аховы здароўя ў мінулым годзе, расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. У прыватнасці, выканана пяць задач.

Гэта забеспячэнне нязвыклага функцыянавання сістэмы аховы здароўя, развіццё інфраструктуры, стварэнне кадравага рэсурсу. Міністр пагадзіўся з тым, што існуюць кадравыя дыспрапорцыі ў рэгіёнах, паміж першасным і стацыянарным звяном. Але ў цэлым за 2021 год забяспечанасць урачамі на 1 тысячу насельніцтва ўзрасла. Таксама важным ён назваў развіццё сістэмы аховы здароўя і стратэгічнае планаванне. Гэта адзначана і ў прынятай беларусамі Канстытуцыі, дзе ўказаны прыярытэты якасці, бясплатнасці і даступнасці меддапамогі.

Сёння ў сістэме аховы здароўя працуе больш чым 308 тысяч чалавек, з іх медыцынскіх работнікаў больш чым 182 тысячы, у тым ліку больш чым 51,5 тысячы урачоў-спецыялістаў і больш чым 112,8 тысячы сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Сярэдні ўзрост работнікаў 45,7 года.

Забяспечанасць урачэбнымі кадрамі складае 55,2 на 10 тысяч насельніцтва (краіны ЕС — 33,4, СНД — 38,1), сярэднім медыцынскім персаналам — 120,7 на 10 тысяч насельніцтва (ЕС — 86,8, СНД — 62,0).

Па выніках размеркавання летась у медустановы на першыя працоўныя месцы прыбыло 5356 урачоў (2730 урачоў-інтэрнаў, выпускнікоў 2021 года, і 2626 урачоў-маладых спецыялістаў пасля інтэрнатуры), а таксама 3684 чалавекі сярэдняга медыцынскага персаналу.

Алена КРАВЕЦ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.