Вы тут

Выйшла паэтычная кніга кітайскага паэта Сяо Шуя «Выбранае»


У Мінску ў перакладзе на рускую мову выйшла паэтычная кніга кітайскага паэта Сяо Шуя «Выбранае». Перакладчык — Мікіта Баравік. 


Пад адной вокладкай (у мастацкім афармленні кнігі, дарэчы, выкарыстана ілюстрацыя Цю Саня, каліграфія Лі Ваня; дызайн вокладкі належыць Лю Мінь) сабраны пераўвасабленні вершаў з трох паэтычных зборнікаў Сяо Шуя, якія выклікалі шырокі рэзананс ў Кітаі. Сяо Шуй належыць да пакалення «васьмідзесятнікаў». Нарадзіўся паэт у 1980 годзе ў Чэньчжоу правінцыі Хунань. Выпускнік факультэта кітайскай мовы Фуданьскага ўніверсітэта (г. Шанхай). Кандыдат філалагічных навук. Яго творчасць адзначана прэміяй «Безымянных паэтаў», Прэміяй маладых паэтычных талентаў, другой літаратурнай прэміяй «Цзяньань», іншымі прэстыжнымі ўзнагародамі. Сяо Шуй — аўтар паэтычных зборнікаў «Згубленае і знойдзенае» (2012), «Урок кітайскай мовы» (2012), «Палын: зборнік новых чатырохрадкоўяў» (2014), «Зборнік бахайскіх гісторый» (2016), «Два ясных дні, Юй Дафу» (2021) і інш. Паэт выкладае ў Літаратурным інстытуце Шанхайскага ўніверсітэта. Аўтар паэтычных ініцыятыў «вяртання з Кітая ў Кітай», «дзіцячай творчасці» і інш. 

«Сяо Шуй лічыцца лідарам кітайскага пакалення паэтаў-васьмідзесятнікаў — літаратурнага аб’яднання, у якое ўвайшлі літаратары, якія нарадзілся ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Яго можна таксама назваць заснавальнікам авангарднай плыні ў найноўшай кітайскай паэзіі, — зазначае ў прадмове „Ад перакладчыка“ Мікіта Баравік. — Пра гэта сведчыць наяўнасць уласнай паэтычнай тэорыі, а таксама шэраг літаратурных інціыятыў. Сярод многіх іншых варта вылучыць такія ідэі Сяо Шуя, як „вяртанне з Кітая ў Кітай“, „завостраная кітайская мова“, „дзіцячае пісьмо“ і канцэпцыя „славізма“, якія былі ярка і поўна рэалізаваны ў яго творчасці». І яшчэ: «Творчасць Сяо Шуя вызначае дбайная праца над словам, акцэнт на адраджэнне і развіццё традыцыйнай нацыянальнай культуры, а таксама пошук слядоў старажытнага Кітая ў Кітаі сучасным...»

Мікіта Баравік нарадзіўся ў 1998 годзе на Віцебшчыне, у Оршы. Праходзіў навучанне ў Фуданьскім універсітэце. Зараз працуе ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мікіат Баравік перакладае на рускую і беларускую мовы. З’яўляецца лаўрэатам конкурса мастацкіх перакладаў «Зерцало слов» (2019, 2021). Пераклады твораў кітайскай мастацкай літаратуры, якія здзейсніў малады беларускі кітаязнаўца, друкаваліся ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы: часопісе «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва». 

Зборнік Сяо Шуя «Выбранае» пабачыў свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?