Вы тут

Рунец: Пазбаўленне нашых паралімпійцаў магчымасці выступаць — антыгуманны ўчынак


Такім меркаваннем падзялілася старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах: 


— Рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта аб недапушчэнні беларускіх і расійскіх спартсменаў-паралімпійцаў да ўдзелу ў алімпійскіх спаборніцтвах інакш як антыгуманным і нізкім учынкам не назавеш, — пераканана сенатар. 

Яна падкрэслівае: атлеты, якія сваім прыкладам дэманструюць мужнасць штодзённага пераадолення фізічных нягод, матывуюць вялікую колькасць людзей, сёння сутыкнуліся з несправядлівасцю заходніх функцыянераў ад спорту. 

— Іх пазбавілі магчымасці выступаць за сваю краіну, спаборнічаць пад яе дзяржаўным сцягам і ў выпадку перамогі — пачуць дзяржаўны гімн на медальным п’едэстале. Прычым такі крок калектыўны Захад распачаў у абыход нормаў і асноў чалавечай маралі, што знаходзіцца па-за межамі разумення адэкватнага чалавека, — упэўнена парламентарый. 

Таццяна Рунец канстатуе, што сёння мы становімся сведкамі таго, як цалкам палітызаванае рашэнне чыноўнікаў ад спорту становіцца прамым зневажаннем запаветаў П’ера дэ Кубертэна — ініцыятара сучасных Алімпійскі гульняў — гаворка пра тое, што спорт знаходзіцца па-за палітыкай. 

— Ва ўсе часы спорт выступаў аб’яднаўчым фактарам, здольным прымірыць на спартыўнай арэне народы, дзяржавы і цэлыя кантыненты, — нагадвае суразмоўніца і з жалем працягвае. — У цяперашняй сітуацыі ў наяўнасці нежаданне заходняй цывілізацыі пачуць голас розуму. Засталося толькі імкненне як мага больш балюча ўкусіць праціўніка. Гэта нізка і подла!

Сенатар упэўнена: такія дзеянні сведчаць аб агрэсіўнай пазіцыі заходняга свету ў адносінах да Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і падрываюць асновы ўсяго алімпійскага руху.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».