Вы тут

Выдатнікі, актывісты, спартсмены. Петрышэнка ўручыў пашпарты юным грамадзянам Беларусі


Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі» прайшла з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Урачыстая цырымонія ўручэння пашпарта ў юным узросце многаму абавязвае. Мы добра памятаем, што існуюць правы, але акрамя іх ёсць і абавязкі, якія прапісаны ў Асноўным законе. Дзецям уручаны абноўлены тэкст Канстытуцыі, — сказаў Ігар Петрышэнка. — Для іх гэты дзень запамінальны, усе пры атрыманні дакументаў адчувалі хваляванне. Думаю, гэтая падзея застанецца ў памяці на ўсё жыццё».

Маладзёжная патрыятычная ініцыятыва, прысвечаная Дню Канстытуцыі Беларусі, набывае сёлета асаблівую значнасць. Традыцыйна ўсе дзяржаўныя органы падтрымліваюць ініцыятыву Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Усяго сёння з рук віцэ-прэм’ера пашпарты атрымалі 16 юных грамадзян. «Гэтыя хлопцы лепшыя з лепшых: выдатнікі, актывісты, якія актыўна займаюцца спортам, валанцёрскім рухам, падарожнічаюць па Беларусі, — адзначыў ён. — Дзяржава гарантуе і забяспечвае неабходныя сацыяльныя ўмовы для развіцця: камфортнае асяроддзе для навучання, матэрыяльна-тэхнічную базу, якая пастаянна ўдасканальваецца, высокі ўзровень выкладання, які адпавядае ўсім сусветным стандартам. Бяры, твары, развівайся — усе гарызонты адкрыты. У далейшым мы будзем перадаваць развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці, дзяржаўных інстытутаў у іх рукі як ужо падрыхтаваным спецыялістам».

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Як падкрэсліў Ігар Петрышэнка, гісторыя нашай краіны багатая, і беларусам ёсць што паказваць, зберагаць і развіваць. «Год гістарычнай памяці абавязвае памятаць і шанаваць подзвіг бацькоў, дзядоў, якія абаранілі гонар і незалежнасць нашай зямлі, адбудавалі і адрадзілі краіну. Гэта дазваляе цяперашняму пакаленню жыць у камфортных умовах, атрымліваць добрую адукацыю. Педагогі аддаюць душу і веды, усе свае сілы і ўменні, каб падрыхтаваць добрых спецыялістаў, стварыць грунтоўны фундамент для нашага будучага пакалення, ад якога залежыць далейшае развіццё краіны», — працягнуў ён.

На заканчэнне ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

Штогод у ходзе мерапрыемстваў акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, ветэраны вайны і працы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць лепшым прадстаўнікам моладзі, якія маюць асаблівыя заслугі ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».