Вы тут

Прыбіраць цёплую вопратку рана. Дзмітрый Рабаў расказаў, калі чакаць сапраўдную вясну


Сакавік — месяц поўнай нераўнавагі ва ўсім. Часам здаецца, што надвор’е нібы жартуе з намі: то на вуліцы становіцца цёпла, то зноў вяртаюцца маразы. Безумоўна, надыход каляндарнай вясны ўжо адчуваецца (сонейка свеціць ярчэй, дзень стаў даўжэй), але канчатковая змена сезонаў — працэс вельмі павольны. І без сапраўднай барацьбы тут не абыходзіцца!


У першай палове сакавіка адбываецца актыўная барацьба зімы з вясной. І сакавік у чарговы раз нам нагадаў, што ён месяц зімовы. Пад уздзеяннем паветраных мас з самых халодных рэгіёнаў Расіі, а таксама панавання антыцыклонаў адбылося так званае ўльтрапалярнае ўварванне. З’ява вельмі рэдкая. Да нас зноў прыйшлі маразы, а паўночны вецер узмацняў адчуванне холаду. Асабліва гэта адчулі жыхары ўсходніх і паўночна-ўсходніх рэгіёнаў нашай краіны. Дарэчы, вяртанне маразоў у сакавіку — нармальная сінаптычная сітуацыя. 

Напрыканцы мінулага тыдня крыху пацяплела. Ці значыць гэта, што ў змене сезонаў надыдзе карэнны пералом і нарэшце да нас прыйдзе вясна? На жаль, не. 

Перыяд цяпла будзе непрацяглым, і ўжо ў другой палове тыдня новая хваля халоднага арктычнага паветра зноў пачне паступаць на тэрыторыю Беларусі. І толькі ў пачатку трэцяй дэкады сакавіка мы пачнём развітвацца з зімовым надвор’ем. 

Дарэчы, важнай асаблівасцю сакавіка з’яўляецца істотны дэфіцыт ападкаў. За першую дэкаду месяца выпала менш за 1 мм вільгаці. У другой дэкадзе такая тэндэнцыя захаваецца. Па папярэдніх даных, істотнае пацяпленне пачнецца ў 20 лічбах сакавіка, але будзе суправаджацца дажджамі і нават мокрым снегам. Так што цёплыя зімовыя рэчы раю пакуль не здымаць! 

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота: «ЗВЯЗДА»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».