Вы тут

Нашы Узброеныя Сілы выконваюць задачы толькі на сваёй тэрыторыі


Спробы дэстабілізаваць абстаноўку на фоне падзей ва Украіне працягваюцца. Праваліўшы план па лжывай мабілізацыі (на днях некаторыя грамадзяне атрымалі ліпавыя павесткі ў армію), фэйкамётчыкі, якія спекулююць на гэтай тэме, паведамілі грамадскасці аб нібыта нанесеных па нашай тэрыторыі ўдарах, а таксама аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у ваеннай аперацыі ў суседняй дзяржаве. 


Як паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Віктар ГУЛЕВІЧ, у цяперашні час у адпаведнасці з задачай, пастаўленай Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі, пяць батальённых тактычных груп сумесна з органамі пагранічнай службы ажыццяўляюць прыкрыццё паўднёвых граніц нашай дзяржавы з мэтай недапушчэння пранікнення на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з боку Украіны шматлікіх нацыяналістычных узброеных фарміраванняў, нелегальнай дастаўкі зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. «Дадзеныя падраздзяленні выконваюць задачы разведкі, патрулявання, аховы абектаў і абароны на дарожных кірунках, — удакладніў Віктар Гулевіч. — У бліжэйшы час плануецца ажыццявіць іх замену таксама пяццю батальённымі тактычнымі групамі. Падраздзяленні, якія выканаюць свае задачы па прыкрыцці Дзяржаўнай граніцы, вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі і прыступяць да планавай паўсядзённай дзейнасці». 

— Для дамарослых «ваенных экспертаў» і «канапавых» аналітыкаў хачу падкрэсліць, што перамяшчэнне войскаў ніякім чынам не звязана з падрыхтоўкай, а тым больш удзелам беларускіх ваеннаслужачых у спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны, — акцэнтаваў увагу першы намеснік міністра абароны. — Родных і блізкіх магу запэўніць, што нашы Узброеныя Сілы задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь выконваюць толькі на сваёй тэрыторыі.

Як заўважыў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід КАСІНСКІ, ствараецца ўстойлівае ўражанне, што ваенна-палітычнае кіраўніцтва Украіны поўнасцю страціла кантроль над абстаноўкай. «Толькі гэтым можна патлумачыць поўную няўзгодненасць у дзеяннях і падачы інфармацыі, — перакананы прадстаўнік абароннага ведамства. — Так, распаўсюджваемыя Украінай фэйкі 11 сакавіка аб быццам бы нанесеных ударах Расійскай Федэрацыяй па населеных пунктах на тэрыторыі Беларусі, а таксама аб фэйкавым наступленні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у 21.00 11 сакавіка абраслі новымі падрабязнасцямі. Саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч, каменціруючы падзеі 11 сакавіка, пацвярджаючы інфармацыю ваеннага ведамства Беларусі, заявіў, што ніякіях удараў не было. Разам з тым Мінабароны Украіны па стане на 24.00 11 сакавіка заявіла, што яны былі. Такое становішча спраў сведчыць аб поўнай страце кіравання і ва ўмовах ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца, пагражае сурёзнымі наступствамі ў першую чаргу для простых грамадзян Украіны».

Правакацыйныя і фэйкавыя заявы кіраўніцтва Украіны, па словах Леаніда Касінскага, зяўляюцца ні чым іншым як спробай дэстабілізацыі абстаноўкі або шырмай для прыкрыцця ўласных правакацый з боку ўкраінскіх улад. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».