Вы тут

Савет Рэспублікі ратыфікаваў пагадненне аб цэнах на пастаўку прыроднага газу


Сенатары на пасяджэнні восьмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання ўхвалілі законапраект «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 года».


Фота: БелТА

Як паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, законапраект распрацаваны з мэтай захавання ўнутрыдзяржаўных працэдур, прадугледжаных для выказвання згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб цэнах на газ ад 25 лістапада 2011 і з мэтай наступнага ўступлення ў сілу. Пратакол аб цэнах на газ быў падпісаны 9 лістапада 2021 года. 

Дакументам прадугледжваецца канкрэтызацыя і прадаўжэнне па 31 снежня 2022 года тэрміны іншага парадку вызначэння цаны на імпартуемы расійскі газ шляхам заключэння паміж урадам Беларусі і ПАТ «Газпрам» асобнага двухбаковага дакумента. У выніку ў 2022 годзе цана на прыродны газ для Рэспублікі Беларусі складае 128,52 долараў за тысячу «кубоў».

— Ратыфікацыя гэтага пратаколу патрабуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, — патлумачыў у гутарцы з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў. — Вельмі актыўна папрацавалі нашы Міністэрства энергетыкі і ўрад. З расійскімі калегамі выйшлі на лічбу, якая дазволіць нашай рэспубліцы сэканоміць каля 500 мільёнаў долараў пры паступленні газу па цане, якая закладзена ў пратаколе. Лічу, гэта вельмі важкі вынік, асабліва ў цяперашніх умовах, калі спотавыя кошты дзесьці даходзілі да 3,9 тысячы долараў за тысячу кубічных метраў, але ў нас яна будзе зусім іншай. 

Паводле меркавання старшыні профільнай камісіі, захаванне кошту прыроднага газу, які закупляецца ў ПАТ «Газпрам», на ўзроўні 2021 года акажа станоўчы ўплыў на павышэнне канкурэнтаздольнасці айчынных вытворцаў і папрасіў калег падтрымаць законапраект, з чым яны і пагадзіліся.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?