Вы тут

Мінпрыроды ў Год гістарычнай памяці запрашае ўзяць удзел у закладцы паркаў і алей


З 26 сакавіка па 15 мая 2022 года па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі стартуе акцыя «Дрэва героя» па закладцы паркаў, алей і садоў, высадку дрэў у памяць пра загінулых воінаў у месцах баявых дзеянняў, а таксама догляд за ўжо высаджанымі раслінамі. У ёй можа ўзяць удзел кожны жадаючы.


Як падкрэслілі ў прэс-службе Мінпрыроды, нямала помнікаў на беларускай зямлі ўвекавечылі ў гісторыі трагедыю войн, памяць пра людзей, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з ворагам. Але ёсць і іншыя помнікі, жывыя, якія таксама нагадваюць пра ваенны час. Дрэвы — гэта нямыя сведкі, якія захоўваюць гістарычную памяць пра шчаслівыя моманты і страшныя трагедыі. Гэта летапіс Зямлі.

Сёння на тэрыторыі Беларусі расце нямала дрэў-доўгажыхароў, якія могуць шмат расказаць пра гістарычныя падзеі ў нашай краіны. Гэта дубы-веліканы ў Белавежскай пушчы, у заказніку «Фаліцкі мох» Старадарожскага раёна, помнік прыроды-старажыл, што расце каля Бабруйскай крэпасці, Пажэжынскі Цар-дуб — самы стары дуб Беларусі, размешчаны ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Дрэвы заўсёды лічыліся сімвалам прадаўжэння жыцця — гэта яднанне продкаў і патомкаў, надзей будучыні і памяці мінулага.

Мінпрыроды запрашае кожнага жыхара Беларусі сёлетняй вясной зрабіць важны ўнёсак у падтрыманне памяці пра адважных людзей, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля нашага мірнага неба, — пасадзіць сваё «Дрэва героя», пакінуць след у зямным летапісе Радзімы, — говорыцца на сайце Мінпрыроды. 

Для ўдзелу ў акцыі «Дрэва героя» трэба пакінуць заяўку ці звярнуцца ў абласны/гарадскі камітэт ці гарадскую/раённую інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Спецыялісты сістэмы Мінпрыроды пракансультуюць па правілах удзелу і разам з зацікаўленымі службамі арганізуюць пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання населеных пунктаў. Удзельнікаў таксама забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром.

Азеляненне прыдамавых і іншых тэрыторый населеных пунктаў — адно з заданняў штогадовага рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі. Паводле справаздачных матэрыялаў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, у 2021 годзе на тэрыторыях населеных пунктаў былі высаджаны 488,2 тысячы дрэў і 669,6 тысячы кустоў, ці 123,6 і 153,8 % да ўзроўню 2020 года адпаведна.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.