Вы тут

Песню бярыце з сабою. Плывуць лісты...


Максім Танк (1912—1995) — народны паэт Беларусі, перакладчык, грамадскі дзеяч, лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, акадэмік АН БCCР. На працягу многіх гадоў абіраўся дэпутатам і старшынёй прэзідыума Вярхоўнага Савета; старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Імя Максіма Танка прысвоена Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту, Мінскаму педагагічнаму каледжу. Быў ганаровым грамадзянінам горада Мінска.

Максім Танк уваходзіць у лік самых вядомых еўрапейскіх паэтаў, з'яўляецца аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў, кніг для дзяцей, перакладаў. У 2022 годзе адзначаецца 110-я гадавіна з дня нараджэння паэта.


Вершы — Максім ТАНК, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Вярба па завадзі рачной

У лугавым зацішшы,

Як я, за шмат вёрст ад цябе,

Лісты камусьці піша.

Прыпеў (2 разы):

Плывуць лісты, плывуць ракой,

Імглой імгліцца раніца.

Як я, адказу і вярба

Ніяк не дачакаецца.

2. Вясною гэтыя лісты —

Яе надзеяй поўныя,

А летам ад стракоз і пчол —

Вясёлыя, стазвонныя.

Прыпеў (1 раз).

Пройгрыш.

3. І толькі восенню глухой,

Калі дажджы наўкола,

Туга фарбуе іх у свой

Пажоўклы, горкі колер.

Прыпеў (2 разы).

Рубрыку вядзе кампазітар Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?