Вы тут

Рунец: Нам трэба адкарэктаваць не адзін дзясятак законаў у эканамічнай сферы


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах аб рабоце па зменах заканадаўства пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі: 


— Не сакрэт, што прынятыя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь сфармавалі рабочы парадак дня для парламентарыяў на бліжэйшую перспектыву, — кажа яна і нагадвае, што ў Асноўным Законе традыцыйна вызначаюцца толькі базавыя арыенціры развіцця і каштоўнасныя ўстаноўкі, якія павінны атрымаць належнае прававое афармленне ў адпаведных заканадаўчых актах.

Па словах сенатара, неабходна таксама канкрэтызаваць механізмы рэалізацыі такіх установак. 

— У сувязі з гэтым усю вертыкаль улады чакае напружаная праца не проста па асобных законах, а па ўдасканаленні цэлых блокаў заканадаўства: палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага, — адзначае Таццяна Рунец і ў якасці прыкладу ў палітычным блоку звяртае ўвагу на неабходнасць карэкціроўкі Выбарчага кодэкса, змяненне законаў аб Нацыянальным Сходзе і Савеце Міністраў, удакладненне функцыяналу органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

Старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі больш падрабязна спынілася на эканамічным блоку: 

— Так, фінансава-эканамічны раздзел Канстытуцыі не зведаў істотных змен. Разам з тым нам трэба будзе адкарэктаваць не адзін дзясятак законаў і ў эканамічнай сферы, — кажа сенатар і ўдакладняе. — Гаворка ідзе аб змене Банкаўскага, Бюджэтнага і Падатковага кодэксаў, інвестыцыйнага заканадаўства. Прычым выконваць гэтую работу мэтазгодна ў цеснай увязцы з далейшай гарманізацыяй эканамічнага заканадаўства ў рамках 28 саюзных праграм, накіраваных на ўмацаванне інтэграцыі Беларусі і Расіі, а таксама з улікам бягучых падзей на знешнім контуры і фактару санкцый.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.