Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Добры тыдзень для інтэлектуальнай працы, камандзіровак і падарожжаў. У панядзелак і сераду проціпаказана паспешнасць, рабіце ўсё няспешна, калі жадаеце пазбегнуць перанапружання і нервовых зрываў. У пятніцу лепш устрымацца ад актыўнай дзейнасці, пастарайцеся быць больш пераборлівымі ў кантактах. Ваша злёгку запушчаная хатняя гаспадарка будзе мець патрэбу ва ўвазе. Гэтаму варта прысвяціць выхадныя.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Вашым дэвізам на гэтым тыдні можа быць фраза «мера ва ўсім». Пастарайцеся не патрабаваць занадта шмат — ні ад сябе, ні ад навакольных. Своечасовая праява дзелавой ініцыятывы прынясе жаданыя вынікі і кар'ерны рост. Прымайце актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў на рабоце і дома. Панядзелак — самы паспяховы дзень для кар'еры. У суботу ёсць верагоднасць узнікнення непаразуменняў са сваякамі, паспрабуйце захоўваць эмацыянальную раўнавагу.


БЛІЗНЯТЫ. Лёс пашле вам радасць, любоў і поспех. Ваш розум, досвед, працавітасць ацэняць належным чынам. Прыслухайцеся да інтуіцыі, дзякуючы якой зможаце знайсці найлепшае выйсце з любой сітуацыі. Самастойна прымайце важныя рашэнні, якія датычацца вашай будучыні. У дадатак да традыцыйных могуць з'явіцца і іншыя крыніцы даходу. У асабістым жыцці надыходзіць час адкрытага выказвання сваіх думак і жаданняў. Каханне будзе цешыць.


РАК. На гэтым тыдні атрымлівайце асалоду, плывучы па цячэнні, адпачывайце, фантазіруйце. Вы можаце нечакана для сябе апынуцца ў элітарным коле, перажыць лёсавызначальную сустрэчу. Але не варта слепа давяраць меркаванню іншых, прааналізуйце сітуацыю самі. Лепш прымаць рашэнні самастойна, ні на кога не разлічваючы. Аднак чым шчаслівейшы будзе ваш тыл, тым больш эфектыўнай абяцае быць рэалізацыя задуманага.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні поспех усміхаецца вам усё шырэй. Трымайцеся свайго пункту гледжання, не саступайце нікому, але і не адмаўляйцеся ад кампрамісу. Серада падорыць добры настрой незалежна ад таго, што будзе з вамі адбывацца. У канцы тыдня варта сур'ёзна паставіцца да пытанняў асабістага жыцця. Магчыма, вас ашукваюць і выкарыстоўваюць у сваіх мэтах. У суботу добра было б зладзіць сустрэчу з сябрамі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні пажадана пазбягаць празмернай актыўнасці, імкнення ва ўсё ўмешвацца і даваць парады. У сераду разлічвайце толькі на свае сілы, памагатых шукаць нават не спрабуйце. Скарыстайце новую інфармацыю і ўменне пераконваць. Чацвер — спрыяльны дзень для пачатку доўгатэрміновых праектаў, у тым ліку і самых грандыёзных. Таксама паспяховым можа быць пошук дадатковага заробку. Нядзелю пастарайцеся прысвяціць адпачынку і забыцца аб праблемах.


ШАЛІ. У панядзелак будзьце асцярожныя з канфідэнцыяльйнай інфармацыяй, свае і чужыя тайны нельга разносіць. У сераду лепш засяродзіцца на вырашэнні адной праблемы — на большае вас усё роўна не хопіць. Чацвер можа прынесці расчараванне ў асабістым жыцці, шмат сіл і часу будзе расходавана марна. Затое ў суботу вас чакае рамантычная сустрэча.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні лёс можа падрыхтаваць прыемныя сюрпрызы. Кар'ера пойдзе ў гару, атрымаеце менавіта тую дзелавую прапанову, якую даўно чакалі. Перамовы і кантакты значна спросцяцца, што дазволіць хутка дасягнуць выніку. Тыдзень спрыяльны для вырашэння сямейных праблем і стварэння ў доме ўтульнай, камфортнай абстаноўкі. Не бойцеся змяніць сваё жыццё, калі перамены даўно наспелі.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні з'явіцца магчымасць пачаць справу, якая пасля працяглых намаганняў можа прывесці вас да вялікага поспеху. Гэта можа адбыцца дзякуючы навучанню, новай працы ці праз зносіны з паспяховымі знаёмымі. У асабістым жыцці менш крытыкі, не варта змагацца з недахопамі вашага выбранніка, пастаўцеся да іх паблажліва.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні могуць быць патрэбныя рашучыя, актыўныя дзеянні, асабліва ў дзелавой сферы. Прафесійнаму росту шмат у чым будуць садзейнічаць вашы розум і імкненне да набыцця новых ведаў. Аднак не варта выяўляць упартасць. Часцей ідзіце на кампраміс і застаняцеся душой кампаніі.


ВАДАЛІЎ. Пазітыўны погляд на жыццё адкрые новыя магчымасці. Не выключана, што на гэтым тыдні давядзецца пагутарыць з начальствам, заадно абмяркуйце пытанні, якія вас хвалююць. Можа пацягнуць у далёкую дарогу, але будзьце асцярожныя, бо магчымы непрадбачаныя абставіны. У пятніцу паспрабуйце не затрымлівацца на працы, а арганізуйце спатканне ці сустрэчу з сябрамі.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вам давядзецца старанна сачыць за сваімі словамі, інакш ёсць рызыка нагаварыць лішняга. Варта праявіць крыху цярпення, каб ажыццявіць задуму. Праўда, для таго, каб усё сапраўды атрымалася так, як вы хочаце, спатрэбіцца дапамога сяброў ці калег. У асабістым жыцці зоркі прадракаюць сур'ёзныя змены. У другой палове тыдня магчымы разрыў адносін або нават развод.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.