Вы тут

Тры тыпы людзей, ад якіх трэба трымацца як мага далей


Так ці інакш, асяроддзе вельмі моцна ўплывае на нашае самадчуванне. Пасля зносін з аднымі людзьмі мы адчуваем сябе лепш, больш бадзёра — хочацца жыць і тварыць. Але, пагаварыўшы з іншымі, адчуваем трывогу, няўпэўненасць у сабе і раптоўную страту сіл. Гэта той выпадак, калі ваша станоўчая энергія вычэрпваецца і замяняецца чужой адмоўнай. Паназірайце за сваімі адчуваннямі падчас дыялогу — і вам стане зразумела, — з кім варта мець стасункі больш, а каго неабходна выключыць са свайго кола даверу. Таксічныя паводзіны могуць праяўляцца па-рознаму: нехта ўсіх крытыкуе, нехта патрабуе занадта шмат, а нехта — пастаянна скардзіцца. У выніку эмоцыі, якія вы адчуваеце ад размовы — раздражненне і ператамленне. І даводзіць да такога стану можа менавіта негатыў, які зыходзіць ад чалавека. Сваёй крытыкай такія людзі падрываюць упэўненасць у сабе, усяляюць свае страхі і асцярогі. Бо яны не задаволены сабой і сваім жыццём, ім цяжка перажыць перамогі і дасягненні іншых, таму яны будуць гасіць ваш энтузіязм усімі сіламі. Таму зносіны з такімі людзьмі дзень за днём будуць атручваць ваша жыццё і асобу. Іх таксічны настрой будзе цягнуць вас на дно.


Важна: ваша асяроддзе фарміруе вас.

Хтосьці, магчыма, і не падазрае, што ён негатыўна ўздзейнічае на іншых, але ёсць і тыя, хто імкнецца як мага мацней закрануць суразмоўца, знаходзячы задавальненне ў чужым засмучэнні і перажываннях. Ад такіх людзей варта трымацца далей, каб не марнаваць дарма свой час і энергію. Дык хто ж гэтыя людзі, з якімі трэба быць насцярожаным? Таксічных людзей умоўна можна падзяліць на тры тыпы.

Пазбягайце плеткароў. Пляткар — гэта той чалавек, якому прыносіць задавальненне абмяркоўваць падзеі чужога прафесійнага і асабістага жыцця. Пляткары любяць правакаваць канфлікты, падманваць і маніпуляваць. Такім чынам яны падсілкоўваюць сваю неўпэўненасць. У пачатку зносіны з плеткаром могуць здацца займальнымі, але пазней вас пачне раздражняць і вымотваць непатрэбная негатыўная інфармацыя, якая ад яго сыходзіць. Вы пачнеце непазбежна адчуваць эмацыйнае знясіленне. 

Адмоўны чалавек — гэта той, хто перакананы, што ўсё пойдзе дрэнна. Гэта людзі, якія заўсёды сумняюцца ва ўсім, як у сабе, так і ў іншых, і, напэўна, у вас таксама.

Плёткі адымаюць і сілы, і энергію.

Што хаваецца за жаданнем папляткарыць?

  • злараднасць: «Са мной гэтага не адбудзецца»
  • імкненне самасцвердзіцца за кошт прыніжэння навакольных: «Я не такі дурны і няўдачлівы, як яны, бо я значна лепш».

Як паступіць? Пастарайцеся як мага хутчэй даць зразумець, што:

  • падобныя размовы вам нецікавыя;
  • асабістую інфармацыю паведамляць ні ў якім разе не збіраецеся. 

Бо няма сумнёваў у тым, што надыдзе час, калі усё, што вы скажаце, будзе выкарыстана менавіта супраць вас.

Калі пляткар не рэагуе на вашыя заўвагі і працягвае абмяркоўваць іншых, проста трымайцеся ад яго далей, мінімізуйце кантакты. Таму што для вашага эмацыйнага і фізічнага здароўя ігнараванне такіх людзей будзе значна лепей. 

Дарэчы, асуджэнне лічыцца разнавіднасцю гонару і разглядаецца як адзін з найцяжкіх грахоў.

Пазбягайце «ахвяр». У кожнага з нас ёсць знаёмы, якога не чуваць і не відаць, калі ў яго ў жыцці ўсё добра. Але, варта ўзнікнуць цяжкасцям, ён тут жа з’яўляецца і пачынае скардзіцца на жыццё: у чарговы раз яго здрадзілі, падманулі, несправядліва пакрыўдзілі, застаўся без грошай, працы, палаяўся з бацькамі, дзецьмі, мужам. Вядома, такіх людзей лепш пазбягаць і не ўбіраць іх негатыўны погляд. Ім здаецца, што іх недаацэньваюць, груба з імі абыходзяцца і што ўсё вакол несправядлівыя. Ахвяры ўвесь час скардзяцца на здароўе і прыдумляюць адгаворкі асабістай неэфектыўнасці. Стасункі з імі заўсёды напоўнена негатывам, бо яны жывуць ў сваіх праблемах, не прапануючы ніякіх рашэнняў. Іх мэта — сабраць вакол сябе людзей для паляпшэння свайго самаадчування. Іх ахвярамі становяцца мяккія і ветлівыя людзі, якія не жадаюць выглядаць грубымі. Але ў падобнай сітуацыі важна разумець розніцу паміж вашай спагадай і чужым негатывам. 

Якія пачуцці выклікаюць зносіны з «ахвярай»? 

  • уласнае бяссілле;
  • віну за свой дабрабыт;
  • жаданне дапамагчы, суцешыць

Калі вы робіце добрую справу для негатыўнага чалавека, то вы займаецеся глупствам і дарма марнуеце час свайго жыцця — ён не ацэніць. Больш за тое, яшчэ і раскажа, як дрэнна вы гэта зрабілі. Таму што яму ўсе павінны. А асабліва вы.

Як быць?

  • не выказвайце спагады
  • нічога не райце — насамрэч вашыя парады не патрэбныя
  • пастарайцеся пераключыць сваю ўвагу на свой дабрабыт

Ігнаруйце крытыкаў. Як правіла, гэтыя людзі, якія ўсё ведаюць лепш за ўсіх. Яны заўсёды і ва ўсім маюць рацыю. Асабліва ім падабаецца прыніжаць тое, што вас акрыляе. Яны гэта робяць для таго, каб прымусіць саромецца вашых густаў і перакананняў. Бо яны не выносяць людзей, у якіх супрацьлеглы пункт гледжання. За падобнымі паводзінамі хаваецца няўпэўненасць у сабе. У прысутнасці крытыка, як правіла, суразмоўца адчувае скаванасць — цяжка казаць пра пачуцці, выказваць свой пункт гледжання. Звычайна яны занадта патрабавальныя да калег, увесь час усіх папраўляюць і крытыкуюць, асабліва, калі іх ніхто і не прасіў. Яны з вялікай асалодай прымяншаюць заслугі іншых, асабістых межаў для іх проста не існуе. Таму раскрытыкаваны будуць не толькі прафесійныя дасягненні, але і іх знешні выгляд, паводзіны, прынцыпы і гэтак далей. Такі чалавек заўсёды глядзіць звысока на ўсё, што вы робіце, думаеце або кажаце. Крытык абавязкова пакажа вам ваша месца.

Як размаўляць з крытыкам?

Звярніце ўвагу на тон гутаркі і настрой крытыка. Але важней за ўсё ўсталяваць, што ў яго пасланні — факт, а што — асабістае стаўленне. У блізкіх адносінах крытыка нярэдка выкарыстоўваецца, каб атрымаць эмацыйную разрадку. Вядома, лепш пазбягаць любога ўзаемадзеяння з такімі людзьмі, таму што для іх важны толькі ўласны пункт гледжання. Але, калі дыялог не пазбегчы, паспрабуйце рэагаваць так:

  • вытрымлівайце спакойны і добразычлівы тон, не раздражняйцеся;
  • не апраўдвайцеся — гэта ўзмоцніць нападкі;
  • адказвайце кароткімі фразамі — «Так», «Не», «Так, я такі», «А мне падабаецца»; «Я так хачу»
  • паспрабуйце збянтэжыць крытыка выказваннем: «Вас гэта сапраўды цікавіць?», «Вы сапраўды гэтага хочаце», «Я думаю зусім інакш».

Стасункі з негатыўнымі людзьмі адбіраюць энергію. Таму пасля выдаткуйце час на эмацыйную перазарадку. Лепш за ўсё патэлефанаваць ці наведаць сябра, які падзяляе ваша пазітыўнае стаўленне. Калі не атрымаецца, то прагуляйцеся, паслухайце любімую музыку, пачытайце нешта прыемнае. Трэба адцягнуцца, інакш вы будзеце адчуваць унутры негатыў. 

Але тым не менш ёсць тыя людзі, якіх нельга выключыць з акружэння. Як кажуць, сваякоў не выбіраюць. Калі таксічным чалавекам з’яўляецца ваш блізкі чалавек ці калега, і ад размоваў з ім адмовіцца немагчыма, выпрацоўвайце правільную лінію паводзін. У прыватнасці, выбудоўвайце асабістыя межы, дазуйце зносіны, пазбягайце пэўных правакацыйных тэм, па якіх у вас рознагалоссі.

Калі вы жадаеце быць паспяховым, вы павінны мець пэўны склад мыслення і падтрымліваць высокі ўзровень энергіі. Але гэта будзе немагчыма, калі вы ўвесь час маеце зносіны з таксічнымі людзьмі і вырашаеце іх праблемы і жыццёвыя непрыемнасці.

Асобы, з якімі мы знаходзімся ў пастаянных зносінах, перадаюць нам свае ідэі, звычкі, эмоцыі. Таму нездаровае асяроддзе прыносіць праблемы і атручвае. А правільнае, наадварот, — заклад дабрабыту і поспеху. Любіце толькі тых, хто любіць вас. Майце зносіны з тымі, хто сілкуе вас пазітывам і хто шчыра вам рады. Не выпрошвайце ўвагі і клопаты. Назірайце, як чалавек паводзіць сябе не толькі з вамі, але і з навакольнымі. Абсалютна няма ніякіх сумнёваў у тым, што праз некаторы час гэта адаб’ецца і на вас. Не дазваляйце вашаму асяроддзю паніжаць вашу самаацэнку. Памятайце, заўсёды будуць людзі-крытыкі, якія з вялікім задавальненнем адкапаюць у вас заганы, як бы старанна вы ні спрабавалі іх хаваць. Як ні круці, але ўплыў негатыўных людзей на ваша жыццё шмат у чым залежыць толькі ад вас. Вы можаце сфарміраваць спосаб узаемадзеяння з усімі, хто схільны крыху да песімізму. Імкніцеся марнаваць свой час на плённыя зносіны, якія вас ўзбагачаюць.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: рexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.