Вы тут

Падатковыя канікулы, расійскі рубель, падтрымка малога бізнесу


Абвяшчэнне маштабных падатковых канікул у дадзены момант было б папулісцкім крокам, заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«Вы разумееце, што бюджэт фармаваць неабходна. У любым выпадку абавязацельствы перад бюджэтнікамі, якіх усё ж такі немалая колькасць – да мільёна чалавек, — вядома, неабходна ажыццяўляць. Маштабныя канікулы, калі кажуць „можаце не плаціць або плаціце, як хочаце“, — гэта, вядома, свайго роду папулізм, які незразумела як адаб’ецца на выдатках бюджэту», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Міністр падкрэсліў, што сёння як ніколі неабходныя рэсурсы і на падтрымку аграпрамысловага комплексу, каб пасеяць, а затым атрымаць ураджай. «Гэта таксама патрабуе пэўнай бюджэтнай падтрымкі. Таму ідэя, што мы прадаставім паўгадавы мараторый на плацяжы ў бюджэт, вядома, не можа быць рэалізавана ў прынцыпе», — адзначыў ён.

Аднак згодна з указам № 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі» Савету Міністраў (Прэзідыуму) прадастаўлены шэраг паўнамоцтваў, якія дазваляюць аператыўна прымаць рашэнні ў дачыненні да падтрымкі асобных арганізацый. Так, кропкава могуць быць прыняты рашэнні аб адтэрміноўцы выплаты падатковых плацяжоў.

Асобна Юрый Селіверстаў спыніўся на падтрымцы малога бізнэсу. «Указам № 93 прадугледжваецца норма аб тым, каб разлік базавай арэнднай велічыні, з якой потым разлічваюцца стаўкі, мог быць трансфармаваны», –  распавёў міністр. Па яго словах, у дадзеных умовах, калі інфляцыя ледзь вышэй за чаканую, гэта таксама стане стымулам.

Акрамя таго, разглядаецца пытанне, каб Банк развіцця працягнуў практыку прадастаўлення праз банкі-партнёры танных рэсурсаў. «Разглядаецца пытанне аб тым, каб Банк развіцця працягнуў гэтую працу, не спыняў яе. Мы цяпер працуем над тым, каб у Банка развіцця былі рэсурсы для гэтага», — адзначыў міністр.

Міністр таксама пракаментаваў сцвярджэнні, што Беларусь у бліжэйшы час нібыта пяройдзе на расійскі рубель.

«Ніколі пра гэта гаворка наўпрост не ішла і для чаго нам гэта?» - задаў ён пытанне. У той жа час Юрый Селіверстаў адзначыў, што пытанне заключаецца ў тым, каб у знешнім гандлі выкарыстоўваць нацыянальныя валюты.

«Я ўпэўнены, што тая сітуацыя, якая зараз развіваецца, многіх падштурхне да таго, каб сысці ад долара. Узаемаразлікі паміж нашымі краінамі, дапусцім, па ўвазных мытных пошлінах, таксама канвертаваліся праз долар. На сёння гэтае пытанне перашкаджае правядзенню гэтых плацяжоў. Мы ў любым выпадку, нават у такой сітуацыі, усё роўна правялі (плацяжы. — Зв.БелТА), для гэтага ёсць адпаведныя механізмы – залік узаемных абавязанняў і г. д., але сэнсу гэта не мае ніякага на сёння, — заўважыў ён. — Таму я ўпэўнены, што мы ў бліжэйшы час пяройдзем альбо да нацыянальных валют, альбо да расійскага рубля».

«Трэба пераводзіць узаемаадносіны з партнёрам у тую валюту, якая дзейнічае ў яго і ў нас. Навошта нам валюта трэціх краін?», - падкрэсліў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».