Вы тут

Качанава: Неабходна ўдасканальваць сістэму стымулявання спорту


У Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне экспертнага савета па актуальных пытаннях развіцця фізічнай культуры і спорту.


У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў знаходзіліся пытанні стымулявання спартсменаў да далейшага дасягнення высокіх спартыўных вынікаў і стварэнні эфектыўных умоў арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу.

— У мэтах стварэння ўмоў для ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах спартсменаў высокага класа, трэнераў і іншых спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы спартсменаў неабходна ўдасканальваць сістэму матэрыяльнага стымулявання высокіх спартыўных вынікаў, парадак прызначэння і выплаты імянных стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы фізічнай культуры і спорту, парадак выдачы прызоў спартсменам, а таксама выплаты ўзнагароджанняў трэнерам і іншым спецыялістам, — пераканана Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Паводле яе меркавання, неабходна спрыяць павышэнню эфектыўнасці падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў і іх паспяховаму выступленню на найбуйнейшых міжнародных спартыўных спаборніцтвах, стварэнню дадатковых умоў для якаснай арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу і стымулявання дасягнення імі высокіх спартыўных вынікаў.

— Трэба забяспечыць дзяржаўную падтрымку і дадатковыя сацыяльныя гарантыі спартсменам з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія з’яўляюцца чэмпіёнамі Паралімпійскіх, дэфалімпійскіх гульняў, пры дасягненні імі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама стварыць дадатковыя стымулы для маладых спартсменаў з інваліднасцю ў дасягненні імі высокіх спартыўных вынікаў, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента.

Як адзначыў у гутарцы з журналістамі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў, у ліку пытанняў, якія трапілі ў поле зроку экспертаў — магчымасць увядзення стыпендыі Алімпійскім чэмпіёнам.

— Пасля завяршэння кар’еры і да пенсіі, — тлумачыць сенатар. — Яны аддавалі ўсё сваё жыццё спорту, дамагліся высокіх спартыўных вынікаў, але па тых ці іншым прычынах, у тым ліку і па прычыне здароўя, не могуць працаваць нават у адміністрацыйнай дзейнасці.

Вольга АНУФРЫЕВА 

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.