Вы тут

Петрышэнка: У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця паралімпійскага спорту


У Рэспубліцы Беларусь створаны ўсе неабходныя ўмовы для развіцця паралімпійскіх відаў спорту. Такое меркаванне ў гутарцы з журналістамі выказаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння мы праводзім чарговае пасяджэнне міжведамаснага савета па справах людзей з інваліднасцю. У артыкуле 47 абноўленай Канстытуцыі размова ідзе аб тым, што дзяржава праяўляе клопат аб грамадзянах з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама прымае ўсе меры для забеспячэння поўнай рэалізацыі іх правоў і свабод», — паведаміў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі актыўна развіваюцца паралімпійскія віды спорту. «Цяпер мы маем 150 аб’ектаў, якія даюць магчымасць займацца фізічнай культурай людзям з абмежаванымі магчымасцямі. 22,5 тыс. грамадзян з інваліднасцю рэгулярна займаюцца спортам. Больш за 500 чалавек з’яўляюцца членамі беларускай паралімпійскай зборнай. Існуючая ў Беларусі матэрыяльная база дае магчымасць актыўна развівацца нашым паралімпійцам. «Мы вельмі ганарымся іх дасягненнямі на леташняй Паралімпіядзе, дзе нашы спартсмены заваявалі 7 медалёў», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Ён падкрэсліў, што закладзеныя ў спартыўнай сферы міжнародныя нормы сёння ў поўнай меры не прытрымліваюцца. «Так званы калектыўны Захад абмежаваў беларускіх і расійскіх паралімпійцаў у іх правах на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах. Нашы спартсмены ўжо прыбылі на спаборніцтвы ў Кітай, дзе атрымалі самы сапраўдны эмацыйны ўдар. Мы аператыўна адрэагавалі на гэта і перагрупаваліся. На спаборніцтвах у Ханты-Мансійску спартсменаў вельмі прыязна і па-братэрску прынялі. Беларускія паралімпійцы заваявалі там 16 медалёў, і гэта стала для іх стымулюючым фактарам», — лічыць Ігар Петрышэнка.

У заключэнне ён сказаў, што ў Рэспубліцы Беларусь выконваюцца ўсе сацыяльныя гарантыі для асоб пажылога ўзросту і людзей з інваліднасцю. Адмысловая ўвага надаецца дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».