Вы тут

Новая схема ашуканства: банк папярэджвае кліентаў


Найбуйнейшы банк нашай краіны папярэджвае, што для атрымання доступу да персанальных даных цяпер ашуканцы выкарыстоўваюць і тэхналогіі падмены нумара тэлефона.


Справа ў тым, што апошнім часам грамадзянам Расіі ўсё часцей сталі паступаць званкі невядомых асоб ад імя розных банкаў з нумароў тэлефонаў, якія нібыта належаць ААТ «ААБ Беларусбанк» (напрыклад, +375172188431).

У дадзеным выпадку ашуканцы выкарыстоўваюць тэхналогіі падмены нумара, з дапамогай якой у выкліканага абанента падчас уваходнага званку адлюстроўваецца нумар, які належыць банку. Пры гэтым невядомыя, выдаючы сябе за супрацоўнікаў розных банкаў, спрабуюць стварыць ажыятажны попыт вакол замежнай валюты ў Расійскай Федэрацыі.

Спецыялісты гэтай фінансавай установы звяртаюць увагу на тое, што сапраўдныя супрацоўнікі «Беларусбанка» падобных званкоў не ажыццяўляюць!

Яшчэ раз работнікі банка нагадваюць, што калі вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй (нават калі вам патэлефанавалі з нумара, які належыць банку), не паведамляйце рэквізіты сваёй карткі (нумар, тэрмін дзеяння, CVC2/CVV2-код). Ні ў якім выпадку таксама не варта перадаваць іншыя канфідэнцыяльныя звесткі: пароль 3D-Secure, лагін і пароль, даныя карткі кодаў для ўваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг», код рэгістрацыі SMS-банкінга, любыя аднаразовыя SMS-коды, якія накіроўваюцца банкам, і іншыя звесткі. У дадзеным выпадку неабходна неадкладна спыняць размову.

Каб паведаміць аб ашуканскіх дзеяннях, з якімі вы сутыкнуліся, трэба запоўніць спецыяльную форму на сайце банка.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».