Вы тут

Прызнанне банкаўскіх гарантый і адмена платы за ўваходныя выклікі ў роўмінгу


Плата за ўваходныя выклікі ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы будзе адменена з 1 красавіка. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі прэс-службы ўрада Расіі па выніках пасяджэння Групы высокага ўзроўню пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы, якая адбылася ўчора, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Прадоўжана работа па рэалізацыі плана мерапрыемстваў, накіраванага на фарміраванне камфортных паслуг сувязі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, — адзначылі ва ўрадзе РФ. — Удзельнікі пасяджэння разгледзелі ход выканання рэзалюцыі Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ад 30 чэрвеня 2017 года нумар 3 „Аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы“. У ходзе пасяджэння адзначана, што дзякуючы значнаму зніжэнню тарыфаў у роўмінгу колькасць абанентаў расійскіх аператараў сувязі, якія карыстаюцца паслугамі сотавай сувязі пры знаходжанні ў Рэспубліцы Беларусь, павялічылася на 15 працэнтаў, спажыванне паслуг галасавой сувязі павялічылася адносна ўваходнага галасавога трафіку ў 1,5 раза, выходнага галасавога трафіку — у 2 разы, СМС-паведамленняў — у 2 разы, інтэрнэту — у 1,6 разоў».

«Бакі даручылі Міністэрству лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі і Міністэрству сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з аператарамі сувязі дзвюх краін забяспечыць адмену платы за ўваходныя выклікі ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы з 1 красавіка 2022 года», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Таксама на пасяджэнні разгледжаны ход сумеснай работы, накіраванай на ўмацаванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. «У рамках узмацнення эканамічнай інтэграцыі бакі прапрацоўваюць шляхі зніжэння бар’ераў для ўчынення транзакцый паміж прадпрыемствамі, умацавання ланцужкоў узаемных паставак тавараў і паслуг, пашырэння праграм імпартазамяшчэння, далейшай інтэграцыі інфармацыйных сістэм», — адзначылі ва ўрадзе РФ.

Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі пад сустаршынствам пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм’ера Расіі Аляксея Аверчука.

«У ходзе абмеркавання пытання аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных (муніцыпальных) закупак разгледжаны ход рэалізацыі пілотнага праекта па ўдзелу беларускіх банкаў у працэсе дзяржаўных (муніцыпальных) закупак у РФ. Профільным міністэрствам дзвюх краін даручана ў тэрмін да 1 чэрвеня 2022 года завяршыць падрыхтоўку праекта міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый», — гаворыцца ў паведамленні.

Бакі разгледзелі пытанне аб умовах паставак ліфтавага абсталявання на рынкі Расіі і Беларусі. Адзначана актыўная работа ў рамках Еўразійскай ліфтавай асацыяцыі. Профільнымі ведамствамі падрыхтаваны праект пастановы ўрада РФ па правядзенні прамых закупак паслуг па замене ліфтаў у рамках праграмы капітальнага рамонту. «Праект накіраваны на павышэнне якасці работ па рамонце і замене ліфтаў і прадугледжвае прамую адказнасць прадпрыемстваў за якасць прадукцыі, работы па яе ўводу ў эксплуатацыю і выкананне гарантыйных абавязацельстваў, — растлумачылі ва ўрадзе Расіі. — Па выніках пілотнага праекта будзе разглядацца пытанне аб магчымасці яго распаўсюджвання на ўсёй тэрыторыі дзяржавы».

«Міністэрству прамысловасці Беларусі і Міністэрству прамысловасці і гандлю Расіі даручана арганізаваць на пастаяннай аснове правядзенне кансультацый па пытаннях узаемнага забеспячэння доступу ліфтавага абсталявання на ўнутраныя рынкі Расіі і Беларусі», — дадалі ва ўрадзе РФ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».