Вы тут

У Беларусі з’явіцца свой AliExpress?


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на чарговым пасяджэнні восьмай сесіі ўхвалілі ў двух чытаннях праект закона «Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах». 


Навацыі ў дакуменце дапамогуць зрабіць плацежныя паслугі больш таннымі для насельніцтва, скароцяць выдаткі арганізацый пры іх здзяйсненні. Законапраект стварае ўмовы і для развіцця нацыянальных плацежных сістэм і інструментаў. Па словах першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка Сяргея Калечыца, дакументам прадугледжваецца рэгуляванне ўсіх плацежных сістэм — у тым ліку міжнародных, працэсінгавых і клірынгавых цэнтраў і іншых суб’ектаў, на якіх дзеянне заканадаўства пакуль не распаўсюджваецца.

«Таксама законапраект уключае ў сябе комплекснае рэгуляванне дзейнасці па прыёме плацяжоў у адрас трэціх асоб. Дадзеная навацыя дазволіць працаваць на плацежным рынку беларускім арганізацыям аналагічным Яндэкс, Uber, AliЕxpress, Booking.com і іншым пляцоўкам-агрэгатарам. Акрамя таго гэтыя замежныя кампаніі, якія забяспечваюць выкананне ўстаноўленых законам патрабаванняў, змогуць працаваць на тэрыторыі нашай краіны ў роўных умовах з беларускімі пастаўшчыкамі плацежных паслуг», — паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц.

Дзякуючы дакументу пашыраецца геаграфія аказання плацежных паслуг. Гэта асабліва актуальна для жыхароў сельскіх мясцовасцяў, дзе адсутнічаюць падраздзяленні банкаў. 

Праект закона таксама забяспечвае гарманізацыю працежнага заканадаўства ў Саюзнай дзяржаве. 

«Прыняцце закона комплексна замацоўвае ўсе пытанні, звязаныя з дзейнасцю плацежных сістэм і паслуг у адзіным заканадаўчым дакуменце. У дадзеным дакуменце пашыраецца суб’ектны пералік пастаўшчыкоў плацежных паслуг, удасканальваюцца віды, інструментарыі плацежных паслуг. Гэта дазваляе прыняццем закона павысіць канкурэнтаздольнасць плацежнага рынку, знізіць тарыфную нагрузку на карыстальніка», — расказаў журналістам Віталь Васюкоў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.

Дэпутатамі прыняты сёння змены ў закон «Аб магістральным трубаправодном транспорце» і «Аб архіўнай справе і дзелавытворчасці».
Таксама дэпутаты ратыфікавалі два пагаднення. Адно з іх тычылася абмену інфармацыяй у сферы супрацьдзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых крымінальным шляхам праз мяжу ЕАЭС. Як пракаментаваў Сяргей Сыранкоў, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, ратыфікацыя пагаднення з’яўляецца выключна запатрабаванай у наш час.

«Дадзены законапраект не тычыцца рэзідэнтаў ЕАЭС, якія сябруюць з законам і не маюць парушэнняў, і фізічных асоб у тым ліку. Больш таго, інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў рамках пагаднення з’яўляецца канфідэнцыяльнай і не можа быць выкарыстана без пісьмовай згоды органа, які выдаў інфармацыю», — дадаў дэпутат.

Каментарый у тэму

Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, пракаментаваў саміт лідараў НАТА, які адбыўся ўчора.

«Яны ўжо дзеляць Украіну. Іх дзяржаўнасць Украіны не цікавіць. Ужо і Польшча прэтэндуе, і амерыканцы кажуць, што нейкую частку тэрыторыі належыць аддаць Расійскай Федэрацыі. Пра гэта казаў і Байдэн. Але сэнс адзін — лёс украінцаў іх не цікавіць, — мяркуе дэпутат.— І ні адзін салдат ЗША за Украіну ці Літву ваяваць не будзе».
Па яго словах, наша задача ў гэтых умовах — рыхтавацца да любых правакацый, ахоўваць граніцу, бяспеку сваёй краіны і рабіць усё для мірнага працэсу.

«Прамога сутыкнення НАТА з Расіяй не будзе. Яны гэтага баяцца, але фактычна пастаўкі зброі з НАТА ва Украіну ідуць, наемнікі з усяго свету ідуць», — сказаў парламентарый. 

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.