Вы тут

Максім Рыжанкоў правёў асабісты прыём грамадзян у Беразіно


Тры гадзіны доўжыўся прыём грамадзян першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максімам Рыжанковым у горадзе Беразіно. Да яго звярнуліся не толькі мясцовыя жыхары, але і з іншых раёнаў Міншчыны з рознымі пытаннямі. Дыялог грамадзян працягваўся тры гадзіны. Максім Рыжанкоў запэўніў заяўнікоў, што ні адзін зварот не застанецца без увагі.


Фота: БелТА

Зухро Шарыпаву добра ведаюць жыхары Беразіно і раёна. Зухро Махмудаўна працуе ўрачом у мясцовай бальніцы. Жанчына прыйшла па даручэнні жыхароў дома. Яна расказала, што ў пяціпавярховіку, якому ўжо пяцьдзясят гадоў, працякае дах. Як запэўніў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Бабура, у гэтым годзе прадугледжана распрацоўка праектнай дакументацыі на капітальны рамонт. У 2023-м ён будзе выкананы. А сёлета адбудзецца бягучы рамонт даху.

Максім Рыжанкоў паабяцаў, што пракантралюе, каб пытанне было вырашана своечасова і без бюракратычнай валакіты.

Жыхарка Беразіно Іна Чорная паскардзілася, што ўжо каторы год абяцаюць пракласці трубы для адводу вады ў канал паміж дамамі па вуліцы Садовай. Але заяўніца атрымлівае на свае пісьмовыя просьбы толькі адпіскі чыноўнікаў. Падчас прыёму грамадзян прадстаўнік мясцовай улады канстатаваў, што работы па ўкладцы труб былі запланаваны яшчэ ў 2021 годзе, але не выкананы ў сувязі з недахопам фінансавых сродкаў. Работы мяркуецца правесці сёлета.

Максім Рыжанкоў запытаў пра канкрэтныя тэрміны. Яго запэўнілі, што пракладка камунікацый пачнецца ў красавіку і закончыцца ў маі. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта паабяцаў узяць пытанне на кантроль.

Святаслаў Лапыцька з вёскі Жоранаўка распавёў, што хоча ў прыватным доме ўстанавіць кацёл, але не можа спраўдзіць сваю мару, паколькі не хапае магутнасцяў на існуючай электралініі і трансфарматарнай падстанцыі. «Калі будзе замена гэтых камунікацый?» — пацікавіўся заяўнік.

Старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук адказаў, што гэтае пытанне злабадзённае для жыхароў раёна, бо многія населеныя пункты не газіфікаваны. Таму ўладкаванне электракатлоў — вельмі важная тэма. Падстанцыі будуць заменены на працягу пяці гадоў, а ў буйных населеных пунктах магчыма і раней.

Як адзначыў Максім Рыжанкоў, выязныя прыёмы грамадзян выяўляюць, што, бывае, калі-нікалі не стае кантактаў у ланцужку «улада — грамадзяне». Часам людзей не чуюць, а часам і самі людзі думаюць, што ўлада іх не пачуе і не дапаможа. А хтосьці мяркуе, што чыноўнік з Мінска хутка разруліць іх праблемы. «Хоць часам вырашэнне многіх пытанняў не пад сілу мясцовым уладам. Для гэтага патрабуюцца вялікія грашовыя выдаткі або ўмяшанне рэспубліканскіх органаў улады», — лічыць Максім Рыжанкоў.

Ён застаўся задаволены, што на прыёме грамадзян цікавілі пытанні не толькі прыватныя, але і агульнадзяржаўнага значэння. Па яго словах, у першую чаргу людзей хвалююць пытанні жыццезабеспячэння, жыллёва-камунальныя. У горадзе ідзе ўсё па плане. Але камусьці хочацца, каб тэмпы былі паскораны. «У Беразіно малады, энергічны старшыня райвыканкама, які займае гэтую пасаду крыху больш за год. Магчыма, таму многія і прыйшлі з вялікім «мехам» пытанняў», — лічыць першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».