Вы тут

Тыдзень пад знакам мокрага снегу


Калі ў пачатку сакавіка ў нас у большасці раёнаў было суха, то ў апошнія дні месяца — як прарвала. Большую частку гэтага тыдня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца ва ўладзе атмасферных франтоў, таму без мокрага снегу і дажджу не абыдзецца. Разам з тым тэмпературны фон будзе паніжацца. А з серады начныя мінімумы ўсё больш будуць схіляцца да адмоўных значэнняў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Падобна на тое, што вясна не вельмі спяшаецца…


Ужо ў аўторак па поўначы ў многіх раёнах краіны, на астатняй тэрыторыі — месцамі, пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Раніцай па паўночным усходзе на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Месцамі будзе ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўдзень – ад плюс 2 градусаў па поўначы да 13 цяпла па поўдні краіны.

Больш халодныя ночы стануць з’яўляцца ў нас з серады. У перадапошні дзень месяца месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай па паўночным усходзе на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 6 градусаў да 1 марозу, тэмпература ўдзень складзе ад 1 да 7 цяпла, а ў паўднёвых раёнах — плюс 10 градусаў.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі будуць ужо сур’ёзныя, але ўсё ў тым жа выглядзе (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, праўда па поўначы — да 7 градусаў марозу. Удзень будзе ад плюс 1 да плюс 8 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у пятніцу на большай частцы краіны прагназуюцца мокры снег і дождж. З мокрым снегам дзесьці нават праз цур. Месцамі будуць моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд і на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Уначы і раніцай месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы плануецца ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, а ў дзённы час тэмпература паветра складзе ад 1 градуса марозу да плюс 6 градусаў. Па паўднёвым усходзе ўначы — плюс 3–4 градусы, удзень месцамі будзе 7–12 цяпла. Відавочна не май месяц. Дакладна.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.