Вы тут

Беларускі харчовы форум пройдзе ў Санкт-Пецярбургу у новым фармаце


Беларускі харчовы форум пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 29-30 сакавіка 2022 года.


Як удакладнілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, форум адбудзецца ў новым фармаце.

«Гэта першае падобнае мерапрыемства ў Расійскай Федэрацыі, якое аб’яднае ў сабе фармат канферэнцыі з прыцягненнем шырокай экспертнай супольнасці, найбуйнейшага расійскага федэральнага і рэгіянальнага рытэйла, прадстаўнікоў рэстараннага і гасцінічнага бізнесу, фармат міні-выставы і дэгустацыі прадукцыі, а таксама В&В перамовы. Плануецца, што ў форуме прымуць удзел каля 300 удзельнікаў», – распавялі ў ведамстве.

Галоўная мэта мерапрыемства — актывізацыя гандлёва-эканамічных адносін з Паўночна-заходняй федэральнай акругай РФ.

Праграмай форуму прадугледжана правядзенне трох тэматычных семінараў:

29 сакавіка – Viva Business – семінар і В2В-перамовы з прадстаўнікамі аптовага бізнесу, дзяржаўнымі закупшчыкамі;

30 сакавіка – Viva Retail – семінар і перагаворы з рытэйлам, анлайн-крамамі;

Viva HoReCa – семінар і перамовы з прадстаўнікамі рэстаранна-гасцінічнага бізнесу, сеткамі АЗС і інш.

Як паведамляла «Звязда», прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адправіўся з рабочым візітам у Санкт-Пецярбург.

Падчас візіту кіраўнік беларускага ўрада сустрэнецца з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым. Таксама запланаваны ўдзел у адкрыцці Беларускага харчовага форуму, пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва, беларуска-расійскага бізнес-форуму, адкрыцці цэнтра кампетэнцый БЕЛАЗ у Санкт-Пецярбургскім горным універсітэце і шэраг сустрэч з кіраўніцтвам расійскіх кампаній. У праграме візіту і ўрачыстая цырымонія перадачы партыі аўтобусаў МАЗ Санкт-Пецярбургу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?