Вы тут

Машына-«хамелеон», старажытныя кельцкія манеты і небяспека вочнога тыку


З дапамогай дадатку можна змяніць дызайн машыны-«хамелеона»

Нямецкі аўтавытворца BMW прадставіў першы ў свеце аўтамабіль, які змяняе колер. Машыну паказалі на выставе Consumer Electronіcs Show у Лас-Вегасе, перадае Reuters.


У канцэптуальным аўто, якое атрымала назву BMW іX Flow, выкарыстоўваецца электронная папера (іншая назва — E-Іnk, электронныя чарнілы) — тэхналогія адлюстравання інфармацыі, распрацаваная для імітацыі звычайнага друку на паперы і заснаваная на з'яве электрафарэзу. Яе прымяняюць у электронных кнігах.

«Гэта сапраўды энергаэфектыўнае змяненне колеру з выкарыстаннем тэхналогіі E-Іnk. Такім чынам, мы ўзялі гэты матэрыял — падобны на тоўстую паперу — і наша задача была ў тым, каб вырабіць яго на трохмерны аб'ект, такі як аўтамабілі», — распавяла інжынер-даследчык BMW Стэла Кларк.

Пад уздзеяннем электрычных сігналаў, якія кіруюцца дадаткам на тэлефоне, матэрыял пераносіць на паверхню розныя пігменты, у выніку чаго аўтамабіль набывае іншы адценне або дызайн, напрыклад, з'яўляюцца гоначныя палосы.

Па словах Кларк, у будучыні змяненнямі можна будзе кіраваць з дапамогай кнопкі на прыборнай панэлі аўтамабіля ці, магчыма, нават з дапамогай жэстаў.

«У спякотны сонечны дзень вы можаце пераключыць колер на белы, каб адбіваць святло. У халодны дзень можаце пераключыць яго на чорны, каб паглынаць цяпло», — таксама адзначыла Кларк. У кампаніі кажуць, што падтрыманне колеру, абранага кіроўцам, не энергазатратнае. Пакуль што аўтамабіль падтрымлівае змену паміж белым і шэрым колерамі.


Эксперт распавёў аб небяспецы вочнага ціку

Яго прычына можа быць не толькі ў стрэсе. Да такіх высноў у размове з журналістамі тэлекампаніі «Зорка» прыйшоў неўролаг, дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Рустэм Гайфутдзінаў.

На думку спецыяліста, вочны цік — з'ява сама па сабе несур'ёзная, можа з'яўляцца сімптомам хранічнага перанапружання. Але таксама ён можа быць вынікам міжвольнага скарачэння кругавой мышцы вока (блефараспазмам) або геміспазмам — захворваннем нервовай сістэмы, якое выклікае міжвольнае скарачэнне мышцаў твару.

Доктар Гайфутдзінаў растлумачыў, што вельмі важна своечасова распазнаць, якога роду гэтыя цікі: пастаянныя або эпізадычныя. Такім чынам, калі ўрач фіксуе ў чалавека вочны цік, а не скарачэнне мышцы, то пацыенту неадкладна трэба звярнуцца да псіхатэрапеўта, які выпіша седатыўныя прэпараты для лячэння. Калі ж цік — вынік больш сур'ёзнага захворвання, такога, напрыклад, як блефараспазм, то, паводле слоў спецыяліста, яго альбо лечаць заспакаяльнымі прэпаратамі, альбо звяртаюцца да нейрахірургічнай аперацыі.


Якая сувязь паміж спажываннем мяса і ўпэўненасцю?

Мужчыны, якія аддаюць перавагу чырвонаму мясу, схільныя да няўпэўненасці ў сваёй мужнасці. Да такой высновы прыйшлі канадскія вучоныя, паведамляе Daіly Maіl.

У даследаванні ўзялі ўдзел 287 мужчын з Вялікабрытаніі і Канады. Ім прапаноўвалася прайсці апытанне аб успрыманні ўласнай мужнасці. Таксама рэспандэнтам паказалі выявы мясных страў і спыталі аб жаданні набыць прадукт. Навукоўцы ўстанавілі, што ўдзельнікі апытання, якія маюць «крызіс мужнасці», аддалі перавагу мясному стэйку.

«Нашы вынікі паказваюць, што мужчыны, занепакоеныя сваёй мужнасцю, могуць шукаць магчымасці павысіць яе з дапамогай ежы, якую спажываюць», — удакладніла адна з аўтараў даследавання Рыянон Макдонэл Меслер.


Вучоныя звязалі паспяховасць дзяцей з курэннем іх бацькоў

Навукоўцы з Мэльбурнскага каралеўскага тэхналагічнага інстытута ў Аўстраліі правялі даследаванне і высветлілі, што дзеці, чые бацькі кураць, дэманструюць больш праблем у паводзінах і горш вучацца ў школе ў параўнанні з дзецьмі, чые бацькі не кураць. Аб гэтым гаворыцца ў часопісе Economіcs and Human Bіology.

Так, спецыялісты высветлілі, што дзеці бацькоў, якія не злоўжываюць тытунем, мелі больш высокі сярэдні бал па ўсіх паказчыках кагнітыўных тэстаў. Тыя, хто рос з мамамі і татамі, якія кураць, дэманстравалі ніжэйшы вынік. Таксама вучоныя ўстанавілі, што курэнне бацькоў зніжае акадэмічную паспяховасць іх дзяцей у сярэднім на 3 працэнты і пагаршае паводзіны на 9 працэнтаў.

Такім чынам, на думку аўтараў даследавання, атрыманыя вынікі падкрэсліваюць ролю сямейнага асяроддзя ў развіцці дзяцей у раннім узросце, якое закладвае аснову для іх здароўя, сацыяльнага і эканамічнага поспеху.

«Мы лічым, што кампаніі, накіраваныя на скарачэнне спажывання тытуню, павінны паведамляць яшчэ і аб ненаўмыснай шкодзе, якую курэнне бацькоў можа нанесці дзецям у сучаснасці і будучыні», — заявілі спецыялісты.

Акрамя таго, адзначаецца, што ўздзеянне другаснага тытунёвага дыму дома можа прывесці да шматлікіх праблем са здароўем у немаўлят і дзяцей, напрыклад, да астмы або вушных інфекцый.


Аматар натрапіў на схованку з незвычайнымі манетамі

У Германіі недалёка ад Берліна археолаг-аматар знайшоў сапраўдны скарб — старажытную схованку з залатымі кельцкімі манетамі, першы вядомы кельцкі залаты скарб у Брандэнбургу. Аб унікальнай знаходцы паведаміла міністр культуры Брандэнбурга Манья Шюле, перадае lіvescіence.com.

У схованцы налічылі 41 манету, усе яны былі адчаканены больш за 2000 гадоў таму. Паведамляецца, што скарб недалёка ад вёскі Байц знайшоў археолаг-добраахвотнік з Брандэнбургскага дзяржаўнага кіравання спадчынай Вольфганг Херкт. Першая знойдзеная манета нагадала яму вечка маленькай бутэлькі з-пад лікёру. Гэтыя незвычайныя манеты выгнутыя, такая іх асаблівасць паслужыла крыніцай нямецкай назвы «regenbogenschьsselchen», што перакладаецца як «вясёлкавыя кубкі».

Па словах нумізмата і навуковага супрацоўніка Манетнага кабінета замка Фрыдэнштайн у Германіі Мар'янка Пілекіча, які вывучаў скарб, па народным павер'і, вясёлкавыя кубкі знаходзілі там, дзе вясёлка дакраналася да зямлі. Па яшчэ адной легендзе, вясёлкавыя кубкі «падалі проста з неба і лічыліся талісманамі на поспех і прадметамі з лячэбным эфектам».


Распачалося вывучэнне ДНК рэдкіх леапардаў і тыграў

Спецыялісты расійскага нацыянальнага парку «Зямля леапарда» і Сеульскага нацыянальнага ўніверсітэта прыступілі да сумеснага даследавання ДНК рэдкіх папуляцый далёкаўсходняга леапарда, а таксама амурскага тыгра. Пра гэта паведаміла прэс-служба нацыянальнага парку «Зямля леапарда».

Напачатку ў апошнім група карэйскіх даследчыкаў разам з расійскім калегамі ў лабараторыі правядуць работу па вылучэнні генетычнага матэрыялу з больш чым 200 узораў біялагічнага матэрыялу леапардаў і тыграў, сабраных на паўднёвым захадзе Прымор'я ў дзікай прыродзе за апошнія два гады. ДНК-дактыласкапіяй затым зоймуцца ў Сеульскім нацыянальным універсітэце.

Адзначаецца, што на аснове атрыманай інфармацыі навукоўцы змогуць распрацаваць больш дэталёвыя стратэгіі захавання чырванакніжных жывёл, у тым ліку даследаванне дапаможа зразумець, наколькі добра папуляцыя сябе адчувае, наколькі высокая яе генетычная разнастайнасць.

Таксама сярод магчымасцяў выкарыстанага навукоўцамі метаду — вызначэнне віду, полу і роднасных сувязяў дзікіх жывёл на аснове генетычнага матэрыялу. Новае даследаванне дазволіць параўнаць паказчыкі з вынікамі навуковых пошукаў мінулых гадоў, прасачыць дынаміку змены генетычнай разнастайнасці.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».