Вы тут

У вузкім складзе «шаблонадумцаў»


Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных зрабіў заяву ў сувязі з рашэннем Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прыпыніць адносіны з беларускімі ўладамі.


«ПАСЕ насуперак каштоўнасцям, якія дэкларуе, пацвердзіла сваю негатоўнасць да адкрытага дыялога з беларускім парламентам. Прынятае асамблеяй рашэнне фактычна блакіруе магчымасць камунікацыі, заснаванай на выкананні прынцыпаў аб’ектыўнасці, адкрытасці і збалансаванасці падыходаў і меркаванняў. Мы ўпэўненыя, што гэтае рашэнне наносіць шкоду перш за ўсё самой ПАСЕ, дзе заходнееўрапейскія калегі пачынаюць дзейнічаюць у атмасферы аднабаковага і аднабокага інфармацыйнага ўздзеяння», — сказаў Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, беларускі бок быў гатовы абмяркоўваць палітычную сітуацыю па любых тэмах ва ўмовах плюралізму меркаванняў і ацэнак. Гэта наглядна паказала пасяджэнне палітычнага камітэта ПАСЕ з удзелам прадстаўніка беларускага парламента, дзе абмяркоўваліся вынікі канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі.

«Як раз у гэтым і заключаецца сэнс міжнароднага міжпарламенцкага супрацоўніцтва — развіццё прафесійнага, карэктнага і паважлівага дыялогу. Мяркуем, што сёння ПАСЕ адчувае сур’ёзны дыскамфорт ад з’яўлення ўдзельнікаў дыскусій, якія адважваюцца выступаць з крытыкай у адрас заходняга блока і дэградуючай сістэмы заходніх каштоўнасцяў і мадэляў сацыяльнага кіравання. Асамблея палічыла за лепшае працягваць абмеркаванне рэгіянальных пытанняў у вузкім складзе “шаблонадумцаў”, падпарадкаваных канфрантацыйнай логіцы» , — дадаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах.

На думку Андрэя Савіных, такі падыход непазбежна прывядзе да адрыву ад рэальнасці і рашэнняў, якія прымаюцца на аснове недасканалага блокавага мыслення. «Тым не менш мы ўпэўнены, што рэальнае жыццё рана ці позна прымусіць дэпутатаў ПАСЕ адмовіцца ад “групаўшчыны” і заняцца пошукам рашэнняў рэальных праблем, а таксама адмовіцца ад гучных, але дылетанцкіх і бессэнсоўных палітычных заяў», — сказаў парламентарый.

Андрэй Савіных адзначыў журналістам, што апошнім часам беларускія дэпутаты больш супрацоўнічалі з Саветам Еўропы, і там краіна дэманстравала канструктыўны падыход.

«Мы далучаліся да канвенцый Савета Еўропы ў вузкаспецыяльных сферах. Напрыклад, у сферы барацьбы з камп’ютарнымі злачынствамі, утрымання зняволеных, абароны дзяцей ад сексуальнай эксплуатацыі. Гэта былі кропкавыя галіны, у якіх вопыт Савета Еўропы быў нам карысным. Мы гэта бачылі і выкарыстоўвалі гэты вопыт адразу ў нашым законатворчым працэсе», — расказаў Андрэй Савіных.

Ён патлумачыў, што ПАСЕ — гэта палітычны орган, які сёння дэманструе пазіцыю «павярхоўнага палітыканства» і не можа сабе дазволіць плюралізм меркаванняў.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, 15 сакавіка на пазачарговай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу было прынятае заключэнне «Наступствы агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны». Ключавым пасылам дакумента стаў заклік выключыць Расію з Савета Еўропы. Таксама акт утрымлівае пункт аб прыпыненні ўзаемадзеяння з беларускімі ўладамі.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».