Вы тут

Кнігу «Адзінства непераможнага народа» прэзентавалі ў МЗС


«Каб разбурыць супольнасць непераможнага народа, трэба было начыста сцерці гістарычную памяць. І вядомыя сілы ў гэтым дасягнулі поспеху», — такім меркаваннем падзяліўся міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас адкрыцця-прэзентацыі выставачнага праекта і кнігі «Адзінства непераможнага народа». Аўтарам яго стаў гісторык, калекцыянер, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў. Выданне змяшчае фотаматэрыялы, што адлюстроўваюць падзеі трох няпростых перыядаў у агульнай гісторыі савецкага народа: вайны 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, а таксама даюць магчымасць убачыць гісторыю ў параўнанні.


Уладзімір Макей акрэсліў свае думкі па змесце выдання і надзённай сітуацыі ў нашым рэгіёне:

— Я б хацеў зірнуць на падзеі гэтай кнігі крыху шырэй. Калі адштурхоўвацца ад Вялікай Айчыннай вайны, то мы перамаглі ў ёй дзякуючы адзінству савецкага народа. І я зараз кажу нават не як міністр, а як чалавек, які, як і ўсе, перажывае з-за таго, што адбываецца зараз у нашым рэгіёне і вакол нашых дзяржаў. Прайшло крыху больш за трыццаць гадоў, як распаўся Савецкі Саюз, і ад гэтага адзінсва (гэта мая асабістая ацэнка) мала што засталося. Больш за тое, многія рэчы сталі перакручанымі да мяжы. У некаторых нашых суседзяў забойцы, якія знішчалі мірных людзей, спальвалі дзяцей Хатыні, сёння сталі героямі. І, наадварот, пераможцы і тыя, хто вызваліў свет ад карычневай чумы, сталі злачынцамі ў адно імгненне... Сёння ідзе супрацьстаянне сэнсаў, вайна паміж дабром і злом.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў, што вельмі прыкра назіраць тое, што робіцца навокал, але не менш важна і задацца пытаннем, чаму так адбываецца. «А адбываецца гэта таму, што на працягу доўгага часу было абсалютнае нежаданне чуць заклапочанасць асобных дзяржаў, звязаную з бяспекай. Адбываецца і таму, што няма жадання прыняць калектыўныя законы развіцця дзяржаў і народаў. Хоць яны і адрозніваюцца і ў кожнага свае традыцыі і звычаі. Не можа адна нейкая сіла сказаць іншай дзяржаве, як трэба развівацца. Адбываецца гэта і таму, што ідзе адвольнае тлумачэнне прынцыпаў міжнароднага права. Ёсць шэраг і іншых прычын... Цяперашняя дэманізацыя Расіі і Беларусі і імкненне ізаляваць на міжнароднай арэне гэтыя дзяржавы, задушыць эканоміку ці змяніць уладу гэтых дзяржаў з’яўляецца наступствам таго, што гэтыя дзяржавы гавораць сваім голасам і маюць сваё уласнае меркаванне», — сказаў Уладзімір Макей.

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў адзначыў, што Беларусь і Расія непераможныя, пакуль падстаўляюць адна адной плячо: «Гэтая выстаўка сёння знакавая. І гаворым мы не толькі пра кнігі, але і пра сітуацыю, у якой знаходзяцца нашы дзяржавы... Гістарычныя дакументы, якія ўдаецца знайсці і зберагчы, сёння нам адкрываюць многія гістарычныя аргументы, для таго, каб мы змагаліся за сваю незалежнасць і свой суверэнітэт».

Сам аўтар выставы і выдання распавёў, што яго натхніла зрабіць праект. «Сёлета спаўняецца 25 гадоў, як святкуецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. І я думаў, праз што можна паказаць гэтую падзею? Каб не быць банальным, вырашыў зрабіць гэта праз дэманстрацыю тых цяжкасцяў, праз якія мы разам прайшлі і засталіся разам. ...У трох гэтых войнах наш народ прадэманстраваў, што толькі ў адзінстве мы можам быць моцнымі і можам перамагчы. І зараз, калі перапісваецца гісторыя, асабліва Вялікай Айчыннай вайны, пра гэта асабліва важна нагадваць», — сказаў Уладзімір Ліхадзедаў.

З часам, як зазначыў аўтар, убачыць выставачны праект будзе магчымасць у Нацыянальным гістарычным музеі ў больш разгорнутым варыянце.

Алена ДРАПКО

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».