Вы тут

Андрэйчанка: Інтэграцыйныя працэсы — важная частка светаўладкавання


Сёння Беларусь і Расія 25-ы раз адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Напярэдадні свята мы паразмаўлялі са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Андрэйчанкам.


Фота: БелТА

— Вялікае бачыцца на адлегласці, а значнасць падзеі ацэньваецца гісторыяй, — адзначае спікер ніжняй палаты беларускага парламента. — У далёкім 1996 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, які 2 красавіка 1997 года пераўтвораны ў Саюз Беларусі і Расіі. Сёння гэта аб'яднанне — прыклад паспяховай інтэграцыі незалежных дзяржаў. Істотны ўклад у саюзнае будаўніцтва ўнеслі парламентарыі дзвюх краін, намаганнямі якіх быў створаны агульны Парламенцкі сход, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Саюзнай дзяржавы.

— Чым была абгрунтавана неабходнасць стварэння Саюзнай дзяржавы?

— Мы роднасныя славянскія народы, аб'яднаныя адзінай верай і маральнымі каштоўнасцямі, нашы лёсы пераплеценыя і спаяныя агульнай гісторыяй. Расія і Беларусь маюць эканомікі, якія дапаўняюць адна адну. Стварэнне Саюзнай дзяржавы — вынік палітычнага працэсу па пошуку балансу паміж нацыянальнымі інтарэсамі дзяржаў і аб'яднання намаганняў для далейшага развіцця і пераадолення сучасных выклікаў і пагроз у розных сферах жыццядзейнасці дзеля павышэння якасці жыцця нашых народаў.

— Уладзімір Паўлавіч, якія вынікі дасягнуты краінамі за мінулыя гады?

— У якасці асноўных задач інтэграцыі былі вызначаны ўзгадненне знешняй палітыкі, пытанняў абароны і бяспекі, стварэнне адзінай эканамічнай прасторы, забеспячэнне захавання правоў грамадзян і іншыя пытанні.

Дзесяцігоддзі карпатлівай працы дазволілі рэалізаваць пастаўленыя мэты, стварыць базу для інтэграцыі заканадаўстваў у палітычнай, прававой, эканамічнай, сацыяльнай, экалагічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Са снежня 1998 года грамадзяне Беларусі і Расіі карыстаюцца роўнымі правамі, а для суб'ектаў гаспадарання дзяржаў-саюзнікаў паступальна ствараюцца роўныя ўмовы. Дастаткова эфектыўна функцыянуе Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, які планава пашырае спектр задач, якія вырашаюцца.

4 лістапада 2021 года прыняты Ваенная дактрына і Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, Дэкрэт Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы нумар 6 «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021—2023 гады», які з'яўляецца, па сутнасці, рэальным планам на найбліжэйшую перспектыву.

— У чым асаблівасці рэалізацыі палажэнняў дадзенага дакумента?

— Ён ахоплівае практычна ўсе галіны функцыянавання Саюзнай дзяржавы, вызначае сілы, сродкі і канкрэтныя тэрміны рэалізацыі 28 праграм (дарожных карт), якія дадуць магчымасць да 2024 года сфарміраваць адзіную прававую і эканамічную прастору ад Брэста да Уладзівастока. Шэраг задач, сярод якіх інтэграцыя інфармацыйных сістэм і падаткаабкладання, уніфікацыя транспартнага рынку і мытнага ўзаемадзеяння, выпрацоўка адзіных правіл канкурэнцыі і гандлю, плануецца рэалізаваць у бягучым годзе. Гэта патрабуе актыўнай работы і цеснага супрацоўніцтва ўсіх галін улады, высокай якасці і ўсебаковай прапрацоўкі праектаў заканадаўчых актаў, аператыўнага іх разгляду ў профільных парламенцкіх камісіях Беларусі і Расіі. Упэўнены, што разам мы дасягнем пастаўленых мэт.

— Ці ёсць нейкія цяжкасці на гэтым шляху?

— Рашэнне задач міждзяржаўнага ўзроўню заўсёды звязана з істотнымі складанасцямі. Адным з найважнейшых фактараў, якія абцяжарваюць рэалізацыю саюзных праектаў, з'яўляецца фарміраванне шматпалярнага светаўладкавання і імкненне ЗША і аб'яднанага Захаду захаваць уласнае дамінаванне. Палітычныя, фінансавыя, эканамічныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі ствараюць пэўныя праблемы, але адначасова даюць новы імпульс інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Ужо сёння мы поўнасцю аўтаномныя ў галіне ваеннай бяспекі, забяспечаныя харчаваннем, энерганосьбітамі, прадукцыяй лёгкай і цяжкай прамысловасці, самадастатковыя ў большасці сфер.

Мы працягваем дынамічна развівацца, паказваючы ўсім краінам, што інтэграцыйныя працэсы — важная частка сучаснага светаўладкавання. Шлях аб'яднання, які рэалізоўваецца Расіяй і Беларуссю чвэрць стагоддзя, абумоўлены гістарычным выбарам нашых народаў.

«Дарогу адужае той, хто ідзе», — гаворыць гістарычная мудрасць, а нашы краіны прайшлі большую частку шляху да Саюзнай дзяржавы, дэманструючы адзінства пазіцый і гатоўнасць пераадольваць усе магчымыя цяжкасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».