Вы тут

Абвешчаны другі сезон літаратурнага конкурсу «Маладая літаратурная крытыка»


Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчае другі сезон літаратурнага конкурсу «Маладая літаратурная крытыка». Сёлета літаратурныя спаборніцтвы будуць прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка — крытыка, літаратуразнаўца, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа.


Фота: pixabay.com

Да разгляду прымаюцца рэцэнзіі, напісаныя на асобныя мастацкія творы лаўрэатаў літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка. Дарэчы, са спісам твораў, адзначаных гэтай высокай узнагародай, можна пазнаёміцца на сайце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

Удзельнічаць могуць студэнты 1—5 курсаў вышэйшых навучальных устаноў і літаратары да  35 гадоў. Ад аднаго аўтара прымаецца адзін артыкул, аб’ём якога не павінен перавышаць 15 000 знакаў. Раней апублікаваныя рэцэнзіі да конкурсу не дапускаюцца. Творы трэба даслаць да 1 чэрвеня 2022 года на адрас: tatiana.demidovich@gmail.com.

У асобным файле павінны быць біяграфія і кантакты. У склад журы ўвойдуць пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналісты і выкладчыкі. Па выніках конкурсу адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя з удзелам маладых крытыкаў, падчас якой будуць названы лаўрэаты і пераможца.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.