Вы тут

Брыло: Ніякіх вялікіх скокаў цэн на прадукты харчавання не будзе, гэта адназначна


Ніякіх вялікіх скокаў цэн на прадукты харчавання ў Беларусі не будзе. Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў эфіры YouTube-канала «Галоўны. Тур», паведамляе БелТА.


«Што тычыцца цаны, вядома, пытанне досыць складанае і абмяркоўваецца. І ва ўрадзе, у тым ліку. Мы ўсе людзі, выдатна разумеем, аб чым гаворым. Сыравіна на самой справе падаражэла. Падаражэў бялок, які выкарыстоўваецца ў камбікорм для вытворчасці мяса птушкі, свініны і гэтак далей. Мы разумеем, што дадатковы затратны механізм для прадпрыемстваў ёсць, але мы пакуль стрымліваем цэнавы фактар. І ў нас ёсць сотая пастановва на сацыяльна-значныя прадукты. І мы пакуль яе не адмяняем на ўзроўні ўрада. Таму што трэба падумаць і правільна зрабіць», — сказаў міністр.

Ён растлумачыў, што не заўсёды можна сказаць дакладна, што тыя ці іншыя прадпрыемствы адшукалі ўсе ўнутраныя рэзервы: «Трэба ў гэты час, як кажа кіраўнік дзяржавы, трошкі падціснуцца і палічыць кожную капейку. Лягчэй за ўсё выкласці прадукт з дабаўленай нейкай цаной на гандлёвыя паліцы. Але там будуць нашы людзі купляць. А беларусы прывыклі да нейкіх сацыяльных рэчаў. Што ёсць пэўная цана, моцна вялікага падаражэння няма і гэтак далей. У прыватнасці, па прадуктах харчавання».

«Таму ў гэтым кірунку працуем. Але я хачу адразу папярэдзіць: ніякіх вялікіх скокаў цэн не будзе. Гэта адназначна. Калі будзе нейкае невялікае паэтапнае павышэнне, — зноў жа, дзякуючы толькі добрай матэматыцы. Калі мы будзем упэўненыя ў тым, што на самой справе 5-7% можна даць прадпрыемству, адпусціць дзесьці цану, калі мы будзем дакладна ў гэтым упэўненыя, мы гэта зробім. Але проста так адпусціць цану, — такога ў нас на паліцах не прадбачыцца», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».