Вы тут

Кантракты на 10 млрд расійскіх рублёў


Кантракты на суму больш за 10 млрд расійскіх рублёў падпісаны па выніках візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Санкт-Пецярбург, які адбыўся 29-30 сакавіка. Пра гэта распавёў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«Прадметным, грашовым вынікам візіту беларускай дэлегацыі стала падпісанне кантрактаў і пагадненняў на суму больш за 10 млрд расійскіх рублёў. Прычым палова з гэтага – прадукты харчавання, палова – прамысловая прадукцыя», — сказаў Раман Галоўчанка.

Дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам прыняла ўдзел у Беларускім харчовым форуме, пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва, беларуска-расійскім бізнес-форуме «Беларусь-Санкт-Пецярбург: погляд у будучыню».

Раман Галоўчанка сустрэўся з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Беглавым і абмеркаваў актуальныя пытанні супрацоўніцтва.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.