Вы тут

Прывітанне ў Дагестан, нагайцам — ад беларусаў


Званнем «Народны паэт Рэспублікі Дагестан» адзначаны добры сябра беларускай літаратуры — сакратар Саюза пісьменнікаў, кіраўнік нагайскай секцыі Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Дагестан паэт, празаік, публіцыст, перакладчык Анварбек Култаеў. Вядомы ў Расісйкай Федэрацыі літаратар з’яўляецца добрым сябрам беларускага прыгожага пісьменства.


У беларускіх выданнях у перакладзе на беларускую і рускую мовы друкаваліся творы Анварбека Култаева. Сярод тых, хто пераўвасабляў паэзію дагестанскага сябра на мову Купалы і Коласа, — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. У інтэрв’ю беларускім медыя нагайскі мастак слова заўважаў: «...У савецкія гады на нагайскім радыё я вёў рэгулярную перадачу «Дружба народаў — дружба літаратур». Імкнуўся паказаць усю палітру нацыянальных літаратур. І Расійскай Федэрацыі, і іншых савецкіх рэспублік. Чытаў у эфіры вершы ў перакладзе на нагайскую і рускую мовы, зразумела, і свае пераклады...» Заўсёды ў полі зроку Анварбека Култаева — і беларуская паэзія, беларуская літаратура.

n Сёлетні год — год юбілеяў народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, — сказаў ужо зараз у час віншавання яго са званнем народнага паэта спадар Култаеў. — І гэтая падзея — самая што ні ёсць нагода для ўзнаўлення шырокіх абсягаў нашых літаратурных сувязяў. Спадзяюся на новыя нагайскія публікацыі пра Коласа і Купалу — у тым ліку і ў масавых, грамадска-палітычных выданнях на нагайскай мове. Спадзяюся на новыя пераклады твораў класікаў беларускай літаратуры. Ды і не толькі пра Купалу і Коласа трэба ўзнавіць уяўленні новых пакаленняў нагайцаў. А і пра Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча... Чаму б праз пераклады не распавесці юным чытачам пра Янку Маўра, Васіля Вітку, Алеся Якімовіча, Эдзі Агняцвет.?! Мне думаецца, што тая дабрыня, шчырасць, якімі багатыя творы беларускіх пісьменнікаў, стануць сапраўднымі ўрокамі дружбы, добрасуседства народаў Беларусі і Расійскай Федэрацыі.

І яшчэ — з інтэрв’ю Анварбека Култаева беларускаму медыйнаму рэсурсу: «Маё меркаванне такое — кожны народ павінен ведаць класікаў літаратуры другіх народаў. Хаця б — суседніх, блізкіх... Дружба мацней з нічога не становіцца».

Кастусь ХАДЫКА  

Прэв’ю: pexels.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».