Вы тут

Недзіцячая шкода. Топ-10 непажаданых для школьнікаў прадуктаў


Правільнае харчаванне спрыяе развіццю інтэлекту і цэнтральнай нервовай сістэмы ў дзяцей, забяспечвае ўстойлівасць арганізма да неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя. Аднак на паліцах магазінаў сёння бачым шэраг прадуктаў, якія не тое што трэба абмежаваць, а пажадана ўвогуле выключыць з рацыёну школьнікаў. Зрэшты, не лішнім будзе адмовіцца хоць бы ад часткі з іх і дарослым.


Фота: pexels.com

Навукоўцы Інстытута экалагічнай гігіены і харчовай таксікалогіі склалі пералік прадуктаў, найбольш небяспечных для дзіцячага арганізма. Разам з урачом-гігіеністам, загадчыкам аддзела гігіены Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кацярынай Сухавер разбіраліся, што гэта за прадукты.

У дзясятку трапілі наступныя:

Чыпсы — проста набор тлушчаў, вугляводаў, фарбавальнікаў, узмацняльнікаў смаку і канцэрагенаў. Акрамя таго, чыпсы могуць у разы павялічваць рызыку ўзнікнення раку, правакаваць хваробы сасудаў, анемію, гіпертанію, расстройства стрававання і нават гастрыт (менавіта таму яны не рэкамендуюцца і дарослым).

Салодкія газіроўкі. Таксама выключная шкода. Як правіла, у іх утрымліваюцца кансерванты (аспартам і бензаат натрыю), якія здольныя не толькі змяняць парог адчувальнасці смакавых рэцэптараў, але і выклікаць некантралюемыя выбухі гневу, злосці, дэпрэсіі ці панікі, млявасць, алергічныя рэакцыі, а пры ўжыванні вялікіх колькасцяў прадукту — нават харчовыя атручэнні і парушэнні сардэчнай дзейнасці.

Фаст-фуд. Шаўрма, беляшы, бульба фры, бургеры і іншае хоць і пахне прывабна, але зусім не дзіцячая ежа. Усё гэта смажыцца ў вялікай колькасці алею. Самым лёгкім наступствам ужывання такіх прадуктаў можа стаць харчовае атручэнне ці расстройтсва страўніка, а вось у будучыні такая «дыета» пагражае атлусценнем, прыдуркаватасцю, парушэннем абмену рэчываў, хваробамі нырак і сасудаў.

Вэнджаніна і каўбасы. У сучаснай прадукцыі такога тыпу больш трансгеннай соі, чым мяса, плюс бензапірэн і фенольныя злучэнні, а гэта ўсё тыя ж канцэрагены.

Прадукты з глутаматам натрыю (Е621). Гэтая дабаўка здольная значна змяняць смакавае ўспрыманне, выклікаць галаўныя болі, млявасць, сасудзістыя спазмы і парушэнні абмену рэчываў. Уважліва чытайце склад прадуктаў, якія купляеце дзіцяці, імкніцеся выключаць прадукты харчавання з пазнакай Е621.

Маргарын. Гэта суцэльны трансгенны тлушч. Для малога ён небяспечны і ў чыстым выглядзе, і як складнік гастранамічных вынаходстваў (пірожныя, торты, слоенае цеста, крэмы). Акрамя атлусцення і парушэнняў ліпіднага абмену, імі можна справакаваць развіццё дыябету.

Кава і энергетыкі. Калі дарослы арганізм яшчэ зможа справіцца з такімі напоямі, то дзіцячы — адназначна не. Нервовае знясіленне, бяссонніца, прыступы беспадстаўнага страху, алергічны сып і хваробы нырак — вось што можа выклікаць частае іх ужыванне.

Жавальныя гумкі і жэлейныя цукеркі. Крыніца шматлікіх шкодных фарбавальнікаў, загушчальнікаў, стабілізатараў, кансервантаў і іншай хіміі. Як мінімум, просты шлях да атлусцення, карыесу і частых праблем са страўнікам.

Шакаладныя батончыкі, як вядома, высокакаларыйная «бомба» з масай генна-мадыфікаваных прадуктаў і хімічных дабавак.

Маянэз і кетчуп. Калі ўжо малое не ўяўляе свайго рацыёну без гэтых соусаў, паспрабуйце рабіць іх самастойна з натуральных прадуктаў.

Як навучыць дзіця правільна харчавацца?

Гэта няпроста, і тут варта прыкласці пэўныя намаганні. Вось некалькі правілаў:

  • будзьце прыкладам і ўжывайце карысную ежу;
  • вытрымлівайце рэжым харчавання, час прыёму ежы павінен быць фіксаваным;
  • услых разважайце, як ежа пахне і выглядае;
  • прапануйце дзіцяці прыгатаваць страву разам або даручыце яму нескладанае дзеянне, напрыклад, упрыгожыць яе па жаданні;
  • прыцягвайце дзіця да выбару і куплі прадуктаў, зважаючы на карысныя якасці тых ці іншых тавараў;
  • не давайце шкодныя прысмакі ў якасці ўзнагароды;
  • выключайце тэлевізар і іншыя гаджэты падчас яды;
  • не заахвочвайце дзіця за тое, што яно есць карысную ежу;
  • не трымайце дома цукеркі, печыва і іншыя ласункі, замест іх пастаўце вазу з садавіной, ягадамі і арэхамі.
  • па магчымасці паспрабуйце не прывучаць дзіця з ранняга дзяцінства да шкодных пачастункаў, цукру (гарбаты з цукрам).

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.