Вы тут

Лісковіч і Гайдукевіч пра патрыятызм і гістарычную праўду


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч падкрэсліў, што сёння тэма патрыятычнага выхавання актуальная як ніколі. Паводле яго слоў, гэта — стратэгічны рэсурс развіцця любога грамадства.


Фота: pixabay.com

«У культурным кодзе беларусаў закладзена павага да старэйшых. І таму патрыятычнае выхаванне — тэма, якая хвалюе ўсіх грамадзян нашай краіны. Для многіх беларусаў патрыятызм — гэта гонар за гераічнае мінулае, гатоўнасць абараняць Радзіму, усведамленне агульнанацыянальных інтарэсаў як сваіх уласных, імкненне ўключыцца ў практычную дзейнасць у імя працвітання і дабрабыту ўсяго грамадства. Сёння, назіраючы за падзеямі ў многіх краінах, у тым ліку на тэрыторыі некаторых постсавецкіх, мы выразна разумеем, што тэма выхавання патрыятызму актуальная як ніколі. У Беларусі пытанням патрыятычнага выхавання грамадзян удзяляецца вялікая ўвага, праводзіцца шырокі комплекс мерапрыемстваў. У гэтую дзейнасць уключаны розныя структуры і інстытуты — установы адукацыі, дзяржаўныя органы, узброеныя сілы, грамадскія аб'яднанні», — сказаў ён. Сенатар звярнуў увагу, што часам дзеянні ў гэтым напрамку носяць разрознены і нескаардынаваны характар. Менавіта ў мэтах удасканалення дзяржаўнай палітыкі ў сферы патрыятычнага выхавання насельніцтва праз фарміраванне нацыянальнай ідэнтычнасці на аснове адзіных каштоўнасцяў была зацверджана Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі на 2022—2025 гады. «Намі — парламентарыямі — не так даўно быў падтрыманы праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні ваенна-патрыятычных клубаў, у абноўленай Канстытуцыі нашай краіны змяшчаецца шэраг нормаў, прысвечаных пытанням патрыятызму і захавання гістарычнай памяці. Сёння нам вельмі важна стварыць комплексную сістэму бесперапыннага патрыятычнага выхавання насельніцтва. І калі наша грамадства будзе аб'ядноўваць шчыры клопат аб захаванні гістарычнай памяці, пачуццё прычыненасці да лёсу Айчыны, высокія маральныя ідэалы і каштоўнасці, то можна быць спакойнымі за нашу будучыню, за будучыню нашых дзяцей», — падкрэсліў Віктар Лісковіч.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Валерый Гайдукевіч адзначыў: вельмі дрэнна, што мы становімся сведкамі, мякка кажучы, адвольнай інтэрпрэтацыі вынікаў Другой сусветнай вайны. «Цяпер робяцца ўсялякія меры, каб ачарніць ролю Савецкага Саюза і ўзвысіць ролю іншых саюзнікаў у гэтай вайне, хоць усе цудоўна разумеюць, што вызваленне Еўропы ад карычневай чумы — заслуга СССР. Асаблівая роля ў гэтым Беларусі, паколькі кожны трэці наш чалавек загінуў — гэта сумная лічба, незаменныя страты», — сказаў ён.

Сенатар заўважыў, што сёння Захадам парушаюцца этычныя, чалавечыя нормы, прымяняецца брудная палітыка, з дапамогай якой падтасоўваюцца факты для спробы перапісаць вынікі вайны.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.