Вы тут

Песні мужнасці, песні любові


Знакавы творчы праект рэалізавалі разам з партнёрамі актывісты беларускай суполкі ў Тальяці на чале з Людмілай Дзёмінай

Подыхі часу лавіць у ветразі, каб не спыняўся, далей развіваўся, доўжыўся ў акіяне Жыцця творчы беларускі рух — гэткае, відаць, творчае крэда ў Людмілы Дзёмінай. У якой, дарэчы, сёлета будзе прыгожы юбілей! Кіраўніца Беларускай мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Нёман» гарадской акругі Тальяці не абмяжоўваецца і цяпер напрацаванымі раней формамі працы. Чытачы «Голасу Радзімы» ведаюць, што былі няпростыя часіны ў дзейнасці створанага ёй, сабранага вялікімі намаганнямі ансамбля беларускай песні «Купалiнка». Заснаваны гурт у 2005 годзе, выведзены ёй жа, мастацкай кіраўніцай, у ганаровы статус народнага: 5 гадоў таму.


Пра тое, дарэчы, і мы пісалі пяць гадоў таму — ёсць і ў інтэрнэце тэкст «Новая вышыня „Купалінкі“: Вядомы беларускі творчы калектыў з Тальяці, якім кіруе ўраджэнка Бабруйска Людміла Дзёміна, абараніў ганаровае званне „народны“ пад час канцэртнай праграмы „Напеў зямлі маёй Беларусі“» — ГР, 19.04.2017. Ну а хто меў калі справу з творчымі людзьмі, той выдатна разумее: асаблівы талент патрэбен, каб з імі ўмець ладзіць, да таго ж у грамадскай рабоце. Працаваць, натхняць на высокі вынік, выходзіць на прэстыжныя сцэны, трымаць марку... А ўсё гэта ў «Купалінкі» — ёсць. Вось і апошні праект, пра які напісала ў рэдакцыю Людміла Іванаўна — таму пацвярджэннем.

19 лютага 2022 года ў тальяцінскім Культурным цэнтры «Автоград» прайшоў не проста справаздачны канцэрт гурта «Купалінка» Гэта быў душэўны, патрыятычны праект «За любовь и за победу», прысвечаны Дню абаронцы Айчыны. Гасцямі сцэнічнай дзеі сталі ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане і Чачэнскай Рэспубліцы. А праз лічаныя дні, як мы ведаем, з’явіліся ў Расіі таксама і новыя героі: баявыя дзеянні разгарнуліся ўжо на тэрыторыі Украіны, дзе пачалася расійская ваенная спецаперацыя. Вось так, «на высокіх патрыятычных нотах» вядуць сваю непаўторную мелодыю беларусы ў Тальяці, нібы прадугадваючы: такая дзейнасць сёння ў грамадстве надзвычай запатрабаваная.

Людміла Дзёміна з яе «Купалінкай»

На канцэрце «Купалiнка» выконвала новыя песні са свайго рэпертуару: «Чаканне», «Дзе ты, хмелю, зiмаваў», «Ой, ды за акенцам» беларускага аўтара Мікалая Яцкова. У канцэрце паўдзельнічалі кіраўнік музычнага гурта «Пятый элемент», аўтар-выканаўца, лаўрэат 1-га Усерасійскага фестывалю аўтарскай песні пагранвойскаў Расіі Юрый Андрушын і народны хор рускай песні (кіраўнік — Міхаіл Лаўрэнцьеў). З Днём абаронцаў Айчыны ўсіх віншавалі прадстаўнікі Добраахвотнага таварыства ветэранаў пагранвойск «Застава-63» горада Тальяці: Павел Ганчар, ардэнаносец Вячаслаў Кастылёў, Андрэй Дзямідаў і Аляксей Куландзін.

Цудоўны канцэрт. Хораша выбудаваны, да таго ж ёсць выдатныя відэазапісы — можна знайсці ў інтэрнэце. Людміла Дзёміна спявала сольна ўсімі любімую «Сінявокую». Цудоўна выступіў Юрый Андрушын: выканаў «Молодость моя — Белоруссия», а пасля вядомай песні воінаў афганцаў «Мы уходим». людзі ў зале не стрымлівалі слёз. Калі ж слухаеш яе сёння, то набывае яна і новае гучанне. Новыя сэнсы.

Іван ЖДАНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».