Вы тут

Згадкі пра Беларусь на данской зямлі


Памяць Івана Мележа ўшанавалі ў Няклінаўскім раёне: у тых мясцінах у вайну Іван Паўлавіч быў цяжка паранены

Далёка ад Беларусі Азоўскае мора, рэчка Дон, Растоўская вобласць. Аднак нябачнымі повязямі яны паяднаныя. (І ваенны лёс вядомага ўраджэнца Гомельшчыны іх спалучае. Летась мы пісалі: у сяле Пятрушыне, што ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці, адкрыўся літаратурна-этнаграфічны пакой, прысвечаны беларускаму класіку. Гл.: «Далёкі бераг Івана Мележа». — Рэд.) Сёлета ж у плыні міжнароднага праекта «Берега дружбы» 9 лютага супрацоўнікі Пятрушынскай бібліятэца імя Івана Мележа сумесна сумесна з актывістамі суполкі «Беларусы Няклінаўскага раёна» правялі дзве імпрэзы, на якіх згадвалі пра Беларусь.


Спачатку прайшла сустрэча «Інфармацыйная гадзіна: Беларусь». Мы запрасілі на яе дзяцей малодшых класаў. Расказвалі пра Беларусь і беларусаў, якія жывуць па ўсім свеце, у тым ліку і на данской зямлі. Дзеці ўважліва слухалі, задавалі пытанні, падключаліся да размовы. Дырэктар бібліятэкі Таццяна Буцай расказала пра жыццё і творчасць Івана Мележа, паказала яго кнігі. А я прачытала беларускую народную казку «Чароўная дудка», расказала пра некаторыя стравы, якія гатуюць у Беларусі.

Калі дзеці пайшлі на ўрокі, да нас завіталі ўдзельніцы клуба «Вдохновение». Для іх таксама расказалі пра жыццё і творчасць пісьменніка, яго баявы шлях у гады вайны, звязаны з Растоўскай вобласцю. Тут ён быў цяжка паранены, але растоўскі хірург здолеў захаваць яму руку. Таццяна Буцай паказала прадметы беларускага побыту, сабраныя ў літаратурна-этнаграфічным пакоі Івана Мележа, яго кнігі, фатаграфіі — дар ад сваякоў пісьменніка. Я правяла віктарыну пра Беларусь, а таксама «Урок нацыянальнай кухні»: гаварылі пра рэцэпты гатавання калдуноў і бабкі з бульбы. Некаторых, дарэчы, у Пятрушыне яшчэ не ведалі. Гаспадыні з «Вдохновения» абяцалі паэксперыментаваць. Да таго ж і яны прыйшлі на сустрэчу з рэчамі, якія самі зрабілі. Дзяліліся сакрэтамі рукадзелля.

Так мы адзначылі 101-ю гадавіну Івана Мележа: нарадзіўся на Гомельшчыне 8 лютага 1921 года, у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна. У свята ўпляліся беларускія матывы, і яно ўдалося.

Ірына СЕВЕР,

сакратар МНКА «Беларусы Няклінаўскага раёна», Растоўская вобласць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.