Вы тут

Андрэйчанка паслу Швейцарыі: Час усё расставіць па месцах


Адносіны паміж Беларуссю і Швейцарыяй незалежна ад палітычнай кан’юнктуры заўсёды развіваліся прагматычна і канструктыўна. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з прызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швейцарскай Канфедэрацыі ў Беларусі Крысцін Хонагер Залатухін.


«Адносіны паміж краінамі незалежна ад палітычнай кан’юктуры заўсёды развіваліся прагматычна і канструктыўна. Асабліва заўважна гэта было апошнія гады, калі ў нас станоўча развівалася міжпарламенцкае, гандлёва-эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер Палаты прадстаўнікоў падзяліўся, што да гэтага часу з цеплынёй успамінае свой першы афіцыйны візіт у Швейцарыю ў 2018 годзе. Падчас яго адбыўся шэраг прадуктыўных сустрэч з кіраўніцтвам краіны і дасягнуты важныя дамоўленасці, заўважыў Уладзімір Андрэйчанка.

«Самае галоўнае, што гэтыя дамоўленасці потым паспяхова рэалізоўваліся. Як вы памятаеце, па рашэнні вашага ўрада, у Рэспубліцы Беларусь быў падняты статус дыпламатычнага прадстаўніцтва да ўзроўню пасольства і прызначаны пасол. Актыўна пачало нарошчвацца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Тавараабарот быў больш за 300 мільёнаў долараў», — сказаў кіраўнік ніжняй палаты парламента. 

Па яго словах, з таго часу ў Беларусі з’явіліся кампаніі са швейцарскім капіталам — «Штадлер», «Novartis» і іншыя. Уладзімір Андрэйчанка спачувае, што ў зараз супрацоўніцтва затармазілася, на яго думку, у гэтым няма віны Беларусі. 

«Не хачу сёння абвінавачваць той ці іншы бок. На мой асабісты погляд, гэта вынік палітыкі Злучаных Штатаў Амерыкі, якая актыўна прасоўвае свае інтарэсы ў Еўропе ў перашкоду інтарэсам іншых дзяржаў, — заявіў спікер Палаты прадстаўнікоў. — Я мяркую, час усё расставіць па месцах».

Ён падкрэсліў, што Беларусь заўсёды была прыхільнікам міру, стабільнасці, бяспекі і хоча хутчэйшага ўрэгулявання расійска-ўкраінскага канфлікту.

«Па ўсіх гэтых кірунках мы гатовы ў тым ліку да супрацоўніцтва з урадам вашай краіны,— канстатаваў Уладзімір Андрэйчанка. — Я хачу пажадаць вам паспяховай працы ў Рэспубліцы Беларусь, каб мы хутчэй знаходзілі новыя кропкі судакранання, выходзілі на прадуктыўныя кантакты, каб пашыраліся беларуска-швейцарскія адносіны, і сумесная работа спрыяла ўзмацненню міру і стабільнасці ў Еўропе».

Крысцін Хонагер Залатухін пагадзілася з апошнімі словамі свайго суразмоўцы і выказала задаволеннасць, што краіны змаглі адкрыць пасольствы.

«У нас сёлета 30-годдзе дыпламатычных адносін. Калі мы адзначалі гэту дату 10 лютага, я зразумела, што Швейцарыя раней за многія іншыя краінамі прызнала незалежнасць Беларусі. Гэта кажа пра тое, што мы ад пачатку былі ўпэўнены, што ваша краіна важная і нам неабходны адносіны з вамі», — сказала пасол.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.