Вы тут

Каранкевіч і Мілер падпісалі дакумент: газ за расійскія рублі


Блакітнае паліва з красавіка мы будзем набываць за расійскую валюту. Адпаведны пратакол быў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу. Дакумент дазволіць зменшыць фінансавую нагрузку на арганізацыі рэальнага сектара эканомікі ў сувязі са змяненнем курсу беларускага рубля да долара, паведамляецца ў Тэлеграм-канале Мінэнерга. Пры гэтым абяцаюць, што дасягнутыя дамоўленасці не паўплываюць на цэны за газ і тарыфы на энергію для насельніцтва.


Дамоўленасць была падпісана па выніках сустрэчы міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча і Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі са старшынёй праўлення Газпрама Аляксеем Мілерам. У дакуменце вызначаны ўмовы сёлетніх паставак газа ў Беларусь з улікам пераходу на разлік у расійскіх рублях. Прадугледжваецца, што тарыфы для арганізацый рэальнага сектара эканомікі ў Беларусі практычна будуць зніжаны да ўзроўню, які склаўся сёлета ў лютым.

Новаўвядзенне аб разліку за газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у расійскіх рублях, можна лічыць пачаткам рэалізацыі саюзнай праграмы па фарміраванні агульнага рынку прыроднага газу, якая скіравана на збліжэнне ўмоў гаспадарання для суб’ектаў газавай сферы абедзьвюх краін.

Першыя два блокі праграмы маюць на мэце фарміраванне цэнавых умоў пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь сёлета і ў наступныя гады. Расійскі і беларускі бакі прапрацоўваюць дакументы на 2023 год. Трэці блок датычыцца непасрэдна стварэння прававой асновы аб’яднанага рынка газу. Узгодненыя прынцыпы будуць фармалізаваныя ў праект дапаўнення да саюзнай праграмы па газу, якое мусіць быць падпісана напрыканцы 2023-га.

Ірына СІДАРОК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.