Вы тут

Петрышэнка: Мы павінны павысіць планку правядзення «Славянскага базару»


Неабходна павышаць планку правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Такую думку выказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся з прапанаванымі тэрмінамі правядзення 31-га фестывалю (14-17 ліпеня), яго канцэпцыяй, а таксама даручыў забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства на высокім арганізацыйным узроўні, — сказаў Ігар Петрышэнка. — Сёння ацэнім праведзеную работу па арганізацыі фестывалю. Мы не можам зніжаць планку ва ўзроўні яго правядзення. Мы абавязаны яе толькі паднімаць. Межы адкрыты, трэба актыўна працаваць у першую чаргу з нашымі бліжэйшымі суседзямі. Бліжэйшыя рэгіёны ўжо засумавалі па „Славянскім базары“ і абавязкова прыедуць наведаць яго канцэрты».

Паводле яго слоў, летась у фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі 32 краін, сёлета канкурсанты і ўдзельнікі прадставяць не меншую колькасць дзяржаў.

«Міністэрствам культуры для ўзгаднення прадстаўлена праграма фестывалю. Прынцыповых пярэчанняў па ёй няма. Праграма адкрыцця і закрыцця патрабуе невялікай дапрацоўкі. Яе трэба напоўніць яркімі і значнымі для публікі артыстамі», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Акрамя таго, на пасяджэнні абмяркуюць пытанні фінансавання ў частцы прыцягнення пазабюджэтных сродкаў, з якімі прадпрыемствамі дасягнуты дамоўленасці, на якія сумы, а таксама канцэпцыю і праграму правядзення Дня моладзі. Міністэрству замежных спраў даручана забяспечыць запрашэнне гасцей з Расійскай Федэрацыі і іншых дружалюбных краін.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.