Вы тут

Песню бярыце з сабою... Ты аддаляешся


Алесь Бадак (нар. у 1966 г.) — вядомы беларускі паэт і пісьменнік, публіцыст, крытык, перакладчык. Лаўрэат літаратурных прэмій «Залаты апостраф», «Залаты Купідон», прэміі імя Васіля Віткі, Міждзяржаўнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (разам з А. Карлюкевічам). Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны і медалём Францыска Скарыны.


Алесь Бадак у розныя гады працаваў у літаратурных выданнях, у тым ліку галоўным рэдактарам часопіса «Нёман», першым намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «ЛіМ», намеснікам дырэктара Выдавецкага дома «Звязда», галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». З 2015 года — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Аўтар паэтычных кніг («Будзень», «За ценем самотнага сонца», «Маланкавы посах», «Верабей з рагаткай»), кніг для дзяцей, кніг прозы, крытычных артыкулаў і рэцэнзій, тэкстаў вядомых песень.

Вершы — Алесь БАДАК, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Можа быць,

мы калісьці спаткаемся —

Выпадкова

звядуць нас шляхі.

Я схілю галаву

і пакаюся

За свае і твае

ўсе грахі.

Прыпеў:

Ты аддаляешся,

ты аддаляешся,

Ад пацалункаў маіх

вызваляешся,

Ад не патрэбнай

нікому маны,

Ад недарэчнай

уласнай віны.

2. Дзе чые?

Мы ўсё гэтак заблыталі,

Што разблытваць

не хопіць жыцця.

З-за таго й ніяк

сэрца не выбаліць

І чакае

былога працяг.

Прыпеў.

3. Павінюся за тое,

што сказана

І што зроблена

намі даўно,

Чым пакуль мы яшчэ

з табой звязаны,

Хоць і нас

разлучыла яно.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе кампазітар Яўген КСНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.