Вы тут

«Белфармпрам»: неабгрунтаванага росту цэн на лекі не будзе


Неабгрунтаванага росту цэн на беларускія лекі не будзе, заявіў журналістам генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпром» Сяргей Казакевіч, паведамляе БелТА.


Адно з самых складаных пытанняў у працы Беларускай фармпрамысловасці — баланс інтарэсаў вытворцы як эканамічнай структуры і падтрыманне сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы, якая прадугледжвае даступнасць лекавых сродкаў, адзначыў Сяргей Казакевіч.

«На маю думку, сёння гэта нам паспяхова ўдаецца. Па выніках 2021 года індэкс адпускных цэн беларускіх вытворцаў лекавых сродкаў склаў 102,1%. Гэта прыкметна ніжэй індэкса інфляцыі. Такая ж цэнавая палітыка захаваецца і ў далейшым», — сказаў гендырэктар кіруючай кампаніі.

Па яго словах, рост выдаткаў дае аб сабе ведаць. «Мы прымаем максімальныя меры па эканоміі на ўсіх этапах вытворчасці, аптымізацыі тэхналагічных працэсаў, па ўзбуйненні аб’ёмаў закупак і т. д. Безумоўна, пэўны рост (цэн на лекі. — Зв. БелТА) будзе, але мы лічым, што ён будзе нязначны. У любым выпадку ён будзе пастаўлены на жорсткі кантроль. Неабгрунтаванага росту цэн дзяржава не дапусціць», — сказаў на заканчэнне Сяргей Казакевіч.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.