Вы тут

Актуальныя пытанні аховы здароўя абмеркавала Качанава ў Полацку


Традыцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці Віцебскай вобласці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сёння ў Полацку, перадае БелТА.


На парадку дня стаялі пытанні аховы здароўя, актуальныя як для Віцебскай вобласці, у прыватнасці Полацкага раёна, так і ўсёй рэспублікі. Наколькі забяспечаны ўстановы аховы здароўя неабходнымі медыцынскімі расходнымі матэрыяламі і абсталяваннем, уключаючы сучаснае высокатэхналагічнае. Як вырашаецца пытанне кадраў і замацавання маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці. З якім настроем работнікі сістэмы аховы здароўя рэагуюць на выклікі часу, у тым ліку з-за санкцыйнага націску на краіну. Якая абстаноўка з ценаўтварэннем на лякарствы і напаўняльнасцю аптэчнай сістэмы неабходнымі прэпаратамі. Як перабудоўваюцца лагістыка і пастаўкі патрэбнага абсталявання ў рэканструюемыя і мадэрнізуемыя ўстановы аховы здароўя. Гэтыя і іншыя тэмы ў час сустрэчы з Наталляй Качанавай закранулі спецыялісты, якія ведаюць абстаноўку непасрэдна на месцах.

Старшыня Савета Рэспублікі трымае пытанні аховы здароўя на асабістым кантролі і рэгулярна праводзіць такія сустрэчы ў розных раёнах Беларусі. Для Наталлі Качанавай візіт у Полацк стаў яшчэ адной магчымасцю даведацца, ці мае патрэбу рэгіён у дапамозе ўрада або галіновага міністэрства, якія прыярытэты расстаўлены ў сістэме аховы здароўя ў Полацкім раёне і ў цэлым у Віцебскай вобласці.

Старшыня Савета Рэспублікі паразмаўляла з прадстаўнікамі ўстаноў аховы здароўя Полацка і Наваполацка ў фармаце давернага дыялогу. Медыкі расказалі аб актуальных праблемах і сітуацыі ў сістэме аховы здароўя. «Я пачула, што праблем з лекавымі прэпаратамі, рамонтам медыцынскага абсталявання, у тым ліку высокатэхналагічнага, тут няма. Але ёсць пытанні, якія трэба вырашаць па замацаванні выпускнікоў медыцынскіх ВНУ і ўкамплектаванні медыцынскімі кадрамі, у прыватнасці, гэта датычыцца і сярэдняга медперсаналу, і ўрачоў, перш за ўсё педыятрычнага профілю. Маладым спецыялістам прадастаўляюць жыллё, у тым ліку арэнднае. Аднак мы бачым сітуацыю, калі моладзь пасля адпрацоўкі дыплома не застаецца тут. Мы ў Савеце Рэспублікі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя возьмем гэту праблему на кантроль і, вядома, будзем яе вырашаць», — адзначыла па выніку сустрэчы Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.