Вы тут

«Ветразь — 2022»: у Мінску прайшоў адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў


У Мінску прайшоў адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў. Заснавальнікамі і арганізатарамі яго сталі Упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска, дзяржаўная установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь», Беларускі фонд культуры.


З розных гарадоў і вёсак прыехалі ў сталіцу школьнікі, навучэнская і працоўная моладзь каб паспаборнічаць у выкананні рэгіянальных варыянтаў народных побытавых танцаў. На сцэне Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі былі ўвасоблены здаўна вядомыя «Лявоніха», «Падыспан», «Барыня», танец на скрыжаваных жэрдачках «Мікіта». Найбольш уразіў гледачоў танец для хлопцаў «Жабка», дзе ў харэаграфію ўнесены складаныя акрабатычныя элементы.

Для танцавальных пар і танцораў салістаў вопытныя метадысты правялі майстар-клас.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».