Вы тут

На Віцебшчыне ў адным страі з вопытнымі механізатарамі на палі выйшлі маладыя сейбіты


Нябесная канцылярыя пачынае спрыяць пасяўной кампаніі: да яравой сяўбы падышлі 87 гаспадарак з дваццаці раёнаў вобласці, акрамя Расоншчыны, дзе на палях даўно сышоў снег, але глеба не можа прагрэцца да патрэбнай тэмпературы. Тым не менш, ва ўсіх гаспадарках вядуцца актыўныя вясновыя палявыя работы: узворванне, унясенне мінеральных угнаенняў, падкормка азімых. Першымі выбарачную сяўбу ранніх яравых культур пачалі ў Докшыцкім, Пастаўскім, Сенненскім і Чашніцкім раёнах.


Майстар вытворчага навучання сельскагаспадарчага каледжа Яўген Тарасенка, загадчык Капцянскага Дома культуры Наталля Сакалова, намеснік дырэктара СУП «Ліпаўцы» Уладзімір Булай.

У цэлым яравы клін вобласці складзе 314 тысяч гектараў, з іх збожжавых і зернебабовых — 135 тысяч, крыжакветных — каля 19 тысяч, кукурузы — 80 тысяч, лёну — 11 тысяч. Увосень пад азімыя збожжавыя занялі амаль 235 тысяч гектараў (на 33 тысячы больш, чым пад ураджай 2021 года), пад крыжакветныя — 75 тысяч, значна больш было паднята зябліва (усяго 221 тысяч гектараў), што паскорыць вясновае ўзворванне глебы.

У аўторак да пасяўной кампаніі святочна далучыўся Віцебскі раён: тут на полі СУП «Ліпаўцы» правялі абрад «Засеўкі» або свята першай баразны, пры гэтым першыя спробы выхаду тэхнікі былі на два дні раней. Тут у адзін строй з вопытнымі механізатарамі сталі дванаццаць навучэнцаў Віцебскага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці. Для іх сёлетняя сяўба — першая на прафесіянальным шляху.

У гаспадарках Падзвіння дапамога будучых выпускнікоў у гарачую пару цэніцца высока. У мінулым сезоне студэнты зараблялі звыш 1300 рублёў. Але галоўная мэта супрацоўніцтва сельскагаспадарчага каледжа і прадпрыемстваў — далучэнне моладзі да работы на зямлі, стварэнне ўмоў для замацавання кадраў на малой радзіме, выкарыстанне на практыцы атрыманых ведаў.

Па словах намесніка дырэктара СУП «Ліпаўцы» Уладзіміра Булая, прадпрыемства дэталёва падрыхтавалася да пасяўной кампаніі: для механізатараў, занятых на палях, арганізавана бясплатнае гарачае харчаванне; усе работнікі забяспечаны спецвопраткай і неабходнымі сродкамі; тэхніка адрамантавана. Перад сейбітамі стаіць сур'ёзная задача: засеяць звыш 4,5 тысячы гектараў яравых культур, з якіх 600 гектараў — збожжавых, 1800 гектараў — кукурузы, 1467 гектараў — аднагадовых культур, 1600 гектараў будуць падсеяны шматгадовымі травамі пад асноўныя культуры. На раніцу аўторка гаспадарка ўжо выканала каля 10 працэнтаў ад агульнага плану.

Словы падзякі за нялёгкую, але жыццёва важную работу і пажаданні лёгкай сяўбы аграрыям сельскай гаспадаркі выказалі прадстаўнікі мясцовай улады. Протаіерэй Уладзімір Пашкевіч асвяціў зямлю, тэхніку і саміх удзельнікаў «Засеўкаў». Пад спевы артыстаў Капцянскага Дома культуры механізатары двух пакаленняў сыпанулі ў свежую раллю першыя залатыя зярняткі, афіцыйна залажыўшы будучы ўраджай.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Загаловак у газеце: На новае лета, на багаты ўраджай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».