Вы тут

Кіраўніцтва МУС прыняло ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»


Кіраўнік міліцэйскага ведамства разам з калегамі высадзілі саджанцы на тэрыторыі Пяршайскага лясніцтва Валожынскага лясгаса. Дапамагалі ім курсанты першапачатковай падрыхтоўкі і супрацоўнікі Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства ўнутраных спраў, навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС.


Як адзначыў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ, да мерапрыемства далучыліся супрацоўнікі з усіх куточкаў краіны. «Яны традыцыйна ўдзельнічаюць не толькі ў пасадцы саджанцаў, а і задзейнічаны ва ўборцы лясных тэрыторый, — заўважыў кіраўнік ведамства. — Упэўнены, што праз шмат гадоў вернемся ў гэтае месца, каб паглядзець на дрэвы, якія выраслі. Неабходна зрабіць усё для таго, каб наша краіна квітнела». 

Дзякуючы агульным намаганням, у Налібоцкай пушчы з’явілася звыш 15 тысяч саджанцаў елкі, хвоі і бярозы. У нядзелю курсанты першапачатковай падрыхтоўкі ўжо высадзілі маладыя дрэўцы. Усяго міліцэйскія валанцёры засадзілі дрэвамі ўчастак больш чым у дзевяць гектараў. 

Міністр унутраных спраў запрасіў усіх далучацца да падобных мерапрыемстваў. «Гэта садзейнічае яшчэ большаму згуртаванню калектываў, дае магчымасць стаць прыкладам для моладзі», — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?