Вы тут

Падручнік «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» з’явіцца ў ВНУ з 1 верасня


Дыялогавая пляцоўка па азнаямленні з новым курсам для студэнтаў «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» прайшла у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. Удзел у сустрэчы прынялі міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк.


Як адзначыў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, выкладаць курс «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» ва ўсіх ВНУ будуць з новага навучальнага года. Разлічана агульнанавучальная дысцыпліна для першакурснікаў, праходзіць навучанне па ёй будуць не толькі беларускія, але і замежныя студэнты. 

— Значнасць і змест курса вельмі важныя. 15 сакавіка прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі, і змены Асноўнага закона краіны павінны былі знайсці адлюстраванне ў падручніку, — падкрэсліў Андрэй Іванец. — Прама скажам, ёсць пэўныя праблемы ў грамадстве ў тлумачэнні і інтэрпрэтацыі цэлага шэрагу ключавых падзей нашай гісторыі. Таму маладыя людзі са студэнцтва павінны быць больш пагружаныя ў тэматыку гістарычнай праўды, у тым ліку міжнародных падзей і ўнутрыдзяржаўных працэсаў, якія адбываюцца, — выказаў упэўненасць міністр адукацыі Беларусі.

Больш падрабязна аб навучальным выданні па дысцыпліне «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» распавёў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка Ігар Марзалюк: 

— Курс будзе даваць адказы на тры канцэптуальныя пытанні аб беларусах: адкуль мы, чаму мы такія, якія ёсць, і як мы будзем будаваць свая будучыню. Гэта своеасаблівая форма катэхізацыі і сістэмны адказ прафесіяналаў на дылетанцкія гаворкі пра фэйкавасць беларускай дзяржаўнасці. Тут не будзе сумнеўных канцэптаў, версій, якія адмаўляюць статус існавання беларускай нацыі, этнічнага нацыяналізму, фобій, неправеранай інфармацыі. Курс арыентаваны на фармаванне ўсведамлення, якой трэба будаваць будучыню краіны, кіраваць ёю і вызначаць яе лёс, — абазначыў сваё бачанне навучальнага выдання па дысцыпліне Ігар Марзалюк

Да 1 верасня падручнікі па новым курсе паступяць у ВНУ краіны. Як было адзначана на сустрэчы, дысцыпліна «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» не адменіць курс гісторыі Беларусі. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?