Вы тут

Кітай нагандляваў амаль на 1,5 трыльёна долараў


Сёлета ў студзені-сакавіку аб’ём знешняга гандлю таварамі Кітая склаў 9,42 трлн. юаняў (каля 1,48 трлн. долараў), павялічыўшыся на 10,7 працэнта. Аб гэтым паведамілі ў Галоўным мытным упраўленні КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У прыватнасці аб’ём экспарту электрамеханічных вырабаў і высокатэхналагічнай прадукцыі з Кітая па выніках першых трох месяцаў перавысіў 3 трлн. юаняў (478,6 млрд. долараў), павялічыўшыся на 9,8 працэнта. Пры гэтым гандлёвыя аб’ёмы Кітая і краін, размешчаных уздоўж маршрутаў «Поясаа і шляху», а таксама краін-удзельніц Пагаднення аб Рэгіянальным ўсёабдымным эканамічным партнёрстве (RCEP) ўзраслі на 16,7 працэнта і 6,9 працэнта адпаведна. Працягваецца паляпшэнне структуры міжнароднага рынку з удзелам КНР, якая вызначаецца больш цесным рэгіянальным супрацоўніцтвам і адначасовым развіццём розных відаў гандлю.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Лі Куйвэнь, у першым квартале 432 тысячы кітайскіх прадпрыемстваў займаліся знешнім гандлем, гэта лічба павялічылася на 5,7 працэнта. У прыватнасці, знешнегандлёвы абарот прыватных кампаній вырас на 14,1 працэнта — да 4,52 трлн. юаняў (709,2 млрд. долараў) і склаў амаль палову ад агульнага аб’ёму знешняга гандлю Кітая. Па меркаванні дэкана Кітайскага даследчага інстытута Сусветнай гандлёвай арганізацыі пры Універсітэце міжнароднага бізнесу і эканомікі Ту Сіньцюаня, цяпер прыватныя прадпрыемствы сталі найбольш актыўнай сілай у сферы знешняга гандлю Паднябеснай.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.