Вы тут

Качанава — моладзі: Хацелася б, каб вы гэту краіну захавалі такой, якая яна ёсць


Асабістыя тэмы і грамадскія пытанні абмеркавалі школьнікі Брэсцкай вобласці на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. У Савет Рэспублікі прыехалі ўдзельнікі і пераможцы конкурса творчых работ «Малая радзіма і яе развіццё вачамі моладзі». 


«На мой погляд, тэма малой радзімы — вельмі душэўная. Гэтая тэма, якая кранае сэрца кожнага нармальнага чалавека, бо тое месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, застаецца назаўжды», — заўважыла спікер верхняй палаты парламента. 

Сімвалічна, што першае пытанне было прысвечана малой радзіме Наталлі Качанавай. «Мая малая радзіма — Полацк. Там нарадзілася, вырасла, вучылася ў політэхнічным універсітэце, выйшла замуж, нарадзіла дзяцей. У 2022 годзе Полацку спаўняецца 1160 год. На гэтай зямлі што ні крок — гісторыя, там жылі Еўфрасінні Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі. Гэта Мека, куды прыязджаюць людзі праваслаўныя, вернікі», — шчыра падзялілася яна.

У працяг тэмы школьнікі пацікавіліся ў старшыні Савета Рэспублікі, як выхоўваць патрыятызм у маладога пакалення, якія меры прымаюцца для гэтага ў дзяржаве. Наталля Качанава расказала пра прынятую Праграму патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Разам з маладымі людзьмі яны паразважалі, што такое патрыятызм. «Можна па-рознаму казаць пра патрыятызм. Але насамрэч — гэта такое паняцце, якое не так проста сфармуляваць. Патрыятызм — гэта ўсё тое, што характарызуе чалавека з яго жыццёвымі асновамі. Калі ты разумееш, што ёсць краіна, якая не нейкае абстрактнае паняцце, а твая краіна, у якой ты нарадзіўся, жывеш, і гэтая краіна развіваецца. Ёсць традыцыі ў тваёй краіны, твая сям’я. І добрыя адносіны, пачуццё адказнасці за тваю краіну, за тое, што будзе адбывацца з табой, тваімі блізкімі, разуменне таго, што ты адказны ў цэлым за ўсё гэта, — павінна быць у кожнага», — сказала Наталля Качанава. Яна заклікала маладых людзей памятаць урокі мінулага і захоўваць традыцыі.

Па словах спікера, без патрыятызму, як і без любові, цяжка дасягнуць жадаемага выніку. «Хацелася б, каб вы гэту краіну захавалі такой, якая яна ёсць, — мірнай, спакойнай, якая развіваецца. Наша краіна маладая. Па гістарычных мерках 30 гадоў — гэта адно імгненне ў гісторыі. Але якая цудоўная краіна. Давайце будзем паказваць сябе ў любові да Радзімы», — заклікала моладзь Наталля Качанава. 

Старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што сучасны свет захапілі хлусня, фэйкі. Яна акцэнтавала ўвагу, што не ўсё напісанае ў інтэрнеце — праўда. І таму такія жывыя сустрэчы вельмі важныя. 

Наталля Качанава папрасіла сваіх суразмоўцаў не саромецца задаваць і асабістыя пытанні. І яны не прымусілі сябе чакаць. Так, адказваючы, чым яна любіць займацца ў вольны час, Наталля Качанава падзялілася, што такога часу вельмі мала і яна стараецца праводзіць яго з унукамі ці чытае кнігі, прычым папяровыя, а не электронныя. Старшыня Савета Рэспублікі падзялілася сваім жыццёвым крэда — ніколі не быць раўнадушнымі. Яна таксама параіла школьнікам любіць сваю працу, свае заняткі. «Калі чалавек усё робіць з любоўю — у яго ўсё атрымаецца», — запэўніла яна. 

Прынамсі, школьнікі цікавіліся і тым, што для іх вельмі актуальна — цэнтралізаванным тэсціраваннем, нюансамі пры паступленні, магчымасцю ў будучым працаваць на дзяржаўнай службе. Хлопцы і дзяўчаты актыўна дзяліліся сваімі меркаваннямі на розныя сацыяльна-палітычныя тэмы, актыўна цікавіліся пытаннямі сацыяльнай палітыкі. Школьнікі і Наталля Качанава размаўлялі больш за дзве гадзіны. Некаторыя пытанні, агучаныя на сустрэчы, старшыня Савета Рэспублікі паабяцала ўзяць на свой кантроль і вырашыць. Сустрэча атрымалася разнабаковай і вельмі насычанай і стала карыснай для ўсіх. 

«Школьнікі, якія прыязджаюць да нас у Савет Рэспублікі, вельмі зацікаўленыя ў тым, каб задаваць пытанні, даваць нават парады і рэкамендацыі. І я кожны раз для сябе раблю выснову аб тым, што нам як мага часцей трэба сустракацца з моладдзю. Сёння атрымаўся дыялог абсалютна на роўных, хлопцы і дзяўчаты цікавяцца не толькі пытаннямі, звязанымі з маладзёжнай палітыкай, іх цікавяць разнапланавыя пытанні», — адзаначыла Наталя Качанава. Яна прызналася, што пасля падобных сустрэч у яе заўсёды застаецца добры настрой і зарад бадзёрасці і энергіі, які дае неабыякавая моладзь. 

«Для мяне няма розніцы, з якой аўдыторыяй размаўляць. Калі ты шчыры ў сваіх адказах, калі не трэба падбіраць словы і выразы, калі дакладна ведаеш сваю пазіцыю ў адносінах да таго, што адбываецца, калі валодаеш інфармацыяй нават не трэба рыхтавацца і маральна сябе настройваць. Я з задавальненнем заўсёды іду да моладзі, бо я заўсёды раблю свае высновы. Яны абсалютна шчырыя і непадкупныя. У іх выразе твару відаць, наколькі цікава і наколькі правільна ты адказваеш. Я вельмі люблю сустракацца з моладдзю, гэта наша будучыня і можна дакладна ацаніць, наколькі тая справа, якой ты займаешся, заўтра прадоўжаць гэтыя маладыя людзі», — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».