Вы тут

Іванец: работу з моладдзю пачынае настаўнік і прадаўжае рэктар і працадаўца


Работа з нашай моладдзю пачынаецца са звычайнага настаўніка, класнага кіраўніка, дырэктара школы і прадаўжаецца рэктарам і кіраўніком прадпрыемства, на якім працуе малады чалавек, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у час рабочага пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Паводле слоў міністра, дзяржаўная маладзёжная палітыка ў сістэме адукацыі — гэта ў першую чаргу работа кіраўнікоў — начальнікаў галоўных упраўленняў, рэктарскага корпуса. «Работа з нашай моладдзю пачынаецца са звычайнага настаўніка, класнага кіраўніка, дырэктара школы і заканчваецца рэктарам і кіраўніком прадпрыемства, на якім працуе малады чалавек. Не трэба яе ў поўнай меры перанакіроўваць на сваіх намеснікаў або прарэктарскі склад па выхаваўчай рабоце. Моладзь — вельмі ўспрымальная частка грамадства. Калі яны будуць бачыць, што гэта работа выбудавана не ад кіраўніцтва, а ад узроўню намесніка, яны будуць разумець, што частка гэтай работы мае пэўны фармальны характар. Таму мы вельмі сур’ёзна ўзяліся за ідэнтыфікацыю работы нашых студэнцкіх аб’яднанняў і маладых вучоных», — сказаў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што цяпер шмат увагі ўдзяляецца рабоце з адоранай, таленавітай моладдзю. Пры гэтым у якасці пэўных крытэрыяў вылучаюцца перамогі на розных рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах, алімпіядах, у даследчых работах, уключэнне ў пералік адораных. «З другога боку, праз гэту прызму мы не бачым чалавека, а гэта ж самае галоўнае. Таму што на выхадзе мы павінны атрымаць не толькі кваліфікаванага спецыяліста ў той ці іншай галіне, але і, гаворачы проста, чалавека. Таму я заклікаю вас удзяліць больш увагі нестандартным падыходам, каб вывесці нашу дзейнасць у гэтым напрамку на прынцыпова новы ўзровень, каб дастукацца да кожнага», — падкрэсліў міністр.

Сёння на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшло рабочае пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі па пытанні арганізацыі работы ў галіне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сістэме адукацыі. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць рэктары ВНУ, кіраўнікі структурных падраздзяленняў апарату Мінадукацыі, начальнікі галоўных упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, кіраўнікі Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра, Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра, старшыні Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе, Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры міністры адукацыі, Савета маладых вучоных. На парадку дня — пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сістэме адукацыі, работа з адоранай моладдзю і падтрымка адораных навучэнцаў праз стварэнне кластара на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».