Вы тут

У панядзелак да нас прыйдзе доўгачаканае цяпло — да плюс 23 градусаў


Як адзначаюць сіноптыкі, у найбліжэйшы час паветраныя патокі зменяць свой кірунак на паўднёва-заходнія, і ў нашу краіну пачне паступаць больш цёплая паветраная маса.


Тэмпературны фон павысіцца і наблізіцца да сваёй кліматычнай нормы, а месцамі і перавысіць яе. У большасць дзён пройдуць дажджы, тым самым яшчэ папоўніўшы скарбонку красавіцкіх ападкаў.

А ў апошні працоўны дзень і ў выхадныя ў нашай краіне будзе адносна холадна і сапраўды мокра, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Яшчэ ў пятніцу, уначы пераважна па паўднёва-заходняй палове, а ўдзень у многіх раёнах краіны чакаюцца дажджы. Раніцай месцамі будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1–7 градусаў, удзень плюс ад плюс 8 градусаў да 14 цяпла, а па паўночным усходзе слупок тэрмометра падымецца да адзнакі плюс 17 градусаў.

Часам пройдуць дажджы і ў суботу. У гэты дзень месцамі будуць адзначацца нават моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 3–9 градусаў, а ўдзень — ад плюс 9 градусаў да 16 цяпла.

У нядзелю ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень — ад плюс 11 градусаў да 18 цяпла.

Тэмпературны фон пачне значна павышацца ў паўднёвай частцы нашай краіны ў панядзелак на наступным тыдні. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першыя суткі гэтага тыдня ўначы месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман.

Месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 4 градусаў да 10 цяпла, удзень ад плюс 12 да 19 градусаў, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 20–23 градусаў.

Але добрае цяпло не пратрымаецца доўга. У аўторак уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3–10 градусаў, удзень — плюс 9–16 градусаў, а па паўднёвым усходзе ў нас будзе крыху цяплей — да 19 цяпла.

Варта адзначыць, што на гэтым тыдні на большай частцы тэрыторыі краіны прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці, пераважна па паўднёвай палове адзначаліся моцныя дажджы, максімальная колькасць ападкаў была зафіксаваная на метэастанцыі Мсціслаў — 26 мм.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.