Вы тут

Андрэйчанка: кожны зварот грамадзян патрабуе індывідуальнага падыходу


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Глыбоцкім райвыканкаме, паведамляе БелТА.


«Кожны зварот патрабуе індывідуальнага падыходу. Мэта ў нас заўсёды адна — пастарацца дапамагчы людзям у рамках заканадаўства», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер падкрэсліў, што ў насельніцтва павышаецца электронная пісьменнасць. «Многія нашы грамадзяне ўжо атрымалі ID-карты, таму ў Палаце прадстаўнікоў рыхтуюцца да прыняцця закона Аб удасканаленні парадку падачы зваротаў грамадзян. З гэтай мэтай праводзіцца доследная эксплуатацыя адзінай інфармацыйнай рэспубліканскай сістэмы па ўліку і апрацоўцы зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Кожны зможа праз гэтую сістэму падаць зварот. Ён убачыць, што ён атрыманы, зарэгістраваны, праз асабісты кабінет зможа ўбачыць, хто яго разглядае, які будзе адказ. Такім чынам мы стараемся, каб гэтая праца была больш празрыстай, зразумелай грамадзянам. Магчыма, некалькі скароціцца колькасць наведвальнікаў на асабістых прыёмах. Разам з тым хачу сказаць, што асабістыя прыёмы, пісьмовыя, вусныя звароты грамадзян не адмяняюцца. Мы робім усё для таго, каб людзям было зручна», — адзначыў ён.

Традыцыйна тэматыка зваротаў грамадзян разнастайная. «Раён рыхтуецца да „Дажынак“. Таму цалкам натуральна, што людзі выкарыстоўваюць такую магчымасць для вырашэння сваіх пытанняў, у першую чаргу звязаных з жыллёва-камунальнай гаспадаркай, дарогамі, добраўпарадкаваннем. Пытанні разнапланавыя і іх трэба дапамагаць людзям вырашаць», — канстатаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер таксама пракантраляваў рэалізацыю даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дадзеных падчас нядаўняга наведвання раёна, і вынікі пасяўной кампаніі.

Фота Глыбоцкага райвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?